Бадай што аднымі з самых стылёвых і самабытных балцкіх рэчаў, прынамсі на мой погляд, з'яўляюцца такія вось фібулы 13-15 стст. з галовамі цмокаў альбо нейкіх іншых міфічных жывёлаў. Тэхналогія, тут, канешне, не такая складаная, як напрыклад, пры вырабе "старажытнарускіх" колтаў з эмалямі, аднак, безумоўна, гэта шэдэўры балцкага мастацтва. Шкада, што адзіны беларускі экзэмпляр (з Мінску) зроблены з медзі і нават блізка не стаіць ля сваіх літоўскіх, латышскіх і расійскіх аналагаў. Спадзяюся, гэтая сітуацыя рана ці позна зменіцца ў лепшы бок :)
А вось гэтыя цудоўныя "цмокі" былі зусім нядаўна знойдзены аматарамі ў Латвіі і Расіі.