Неяк раней я ўжо пісаў пра міжваенны аўтаспорт, але з-за дурасці выдаліў гэтыя пасты. Цяпер шкадую, тым больш што я вырашыў зноў патроху змяшчаць у сваім жж падобныя матэрыялы. Пачну ж, напэўна, з аднаўлення выдаленых.
Дарэчы, мінулы мой
пост выклікаў незразумелую крыўду ў аднаго з фрэндаў, за што я быў ім выдалены са спіса сяброў. Таму раю ўсім слабанервным разфрэндзіць мяне адразу, бо прыйдзецца чытаць пра найбольш выбітных пілотаў таго часу, якія былі, як правіла, "лютымі фашыстамі", і тэхніку, якая прынесла славу Райху.
Ганс Штук перад пад'ёмам на гару Гросглокнэр (Аўстрыя). 1938 г.