Напэўна, з маіх запісаў зразумела, што я з'яўляюся вялікім аматарам культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Высокая ступень мілітарызаванасці і як след - ваяўнічасць, наўянасць пахаванняў з коньмі і асобных конскіх пахаванняў, выключная роля ў стварэнні ВКЛ... Падабаецца мне гэтая культура і за звычай спальваць нябожчыкаў, бо захаванасць пахавальнага інвентару (праўда, толькі жалезнага) як правіла выдатная. Але ёсць у гэтым звычаі адзін вялікі мінус - немагчымасць рэканструяваць знешні выгляд прадстаўнікоў гэтай культуры. Здавалася б, хрысціянізацыя павінна была выправіць становішча, паўплываўшы на пераход ад крэмацыі да інгумацыі, але ж затое знікае большая частка пахавальнага інвентару. Вось і атрымоўваецца, што маем у Гальшанах адзін могільнік з вялікай колькасцю зброі, уладальнікі якіх назаўжды зніклі ў глыбіні стагоддзяў, а другі амаль без інвентару, але з рэшткамі тых, хто жыў за 8 стагоддзяў да нас.
![](http://pics.livejournal.com/gedygold/pic/001423f7/s320x240)
Жыхар Гальшан. XII ст.