Корд из Вильнюса.

Mar 28, 2011 20:29

На днях доделал реконструкцию одного из вильнюсских кордов. Датировка - 1-ая половина XV века. Оригинал был изготовлен скорее всего в Чехии или Польше. Длинна - 46 см, толщина клинка при рукояти - 4,3 мм, на острие - 3 мм; рубящая кромка - 0,8 мм. Лезвие имеет форму правильного клина. Сталь - 65 г., калёный. Рукоять - рог буйвола.
Цена - 160 у.е. ( Read more... )

рэканструкцыя, археалогія, клінковая зброя, ВКЛ

Leave a comment

gedygold March 28 2011, 22:43:40 UTC
Дзякуй. Але хачу адзначыць, што Вашае меркаванне выклікана недасканаласцю ведаў па матэрыяльнай культуры 10-15 стст. Вы лічыце, і гэта даволі распаўсюджаная памылка, што рэчы павінны мець нейкі "дух старыны", што выражаецца ў слядах коўкі, выразання рукаяткі і г.д. Але я трымаў даволі вялікую колькасць археалагічных знаходак, у тым ліку і тых, рэплікі якіх я рабіў. Нягледзячы на тое, што яны праляжалі ў зямлі ад 500 да 1500 год, яны пасля чысткі і кансервацыі яны здзіўляюць сваёй дасканаласцю і дакладнасцю ліній. Асабліва гэта датычыцца больш-менш статусных работ. Ды і самі падумайце, гэта сёння хочыцца пад старыну, а раней гэтыя самыя сляды коўкі ўспрымаліся б як пралік майстра. Па аналогіі - калі Вы купляеце аўто, Вы ж глядзіце, каб яно было дагледжанае. а не кажаце - "мне каб мятае, трохі пашкрабанае, і пакрытае іржой". Так і тут. Я раблю прадмет такім, якім ён павінен быў выглядаць па факце продажу, а не такім, якім ён стаў пасля працяглага выкарыстання. А вырабіць яны раней маглі добра, не сумнівайцеся, тэхналогія дазваляла.
Мне да такой дасканаласці яшчэ шмат чаго трэба зразумець і паспрабаваць.

Reply

puszczanski_pan March 28 2011, 23:05:23 UTC
О, не! Мне даводзілася бачыць некаторыя старыя рэчы, асабліва тыя, што праходзілі праз рукі майго добрага знаёмага Юрася Бохана. І я шаную майстэрства старых збройнікаў. Але я меў на ўвазе нешта іншае, а менавіта адчуванне механізаванай апрацоўкі. Магчыма гэта проста эфект здымкаў.

Reply

gedygold March 28 2011, 23:11:43 UTC
Гэта называецца паліроўка, з якой былі добра знаёмыя старажытныя майстры. ну, і зразумела, стараўся здымаць як мага лепей. А механізаваная апрацоўка, хм. ну дык і раней на тачыльных кругах апрацоўвалі бакавую паверхню, а ўсё астатняе і тут - коўка. Хіба што раней адтуліны прабівалі. а не свідравалі. А ў астатнім больш-менш тая ж тэхналогія, толькі не на конскай/чалавечай сіле, а на электрычнасці.

Reply


Leave a comment

Up