Трохі пра мячы.

Feb 13, 2011 19:03

Некаторыя людзі, відавочна, створаны спецыяльна, каб падымаць настрой. Сяджу сабе, гартаю аўкцыён, а мне камент прыходзіць:

kryviec
"Каб нешта мне пра мячы даказаць, пачытайце ка пра іх. У нас яны ўвогуле не вырабляліся. Большасць клінкоў - з Рэйна".

Рэкамендую ўсё-такі цікавіцца нядаўнімі знаходкамі:
http://www.nn.by/index.pl?theme=history&article=2004093001

Паспрабую патлумачыць папулярна:
1. Спасылкі на розныя "мурзілкі" пры больш-менш сур'езным стаўленнем да дыскусіі - дурны тон.
2. Новымі знаходкамі цікаўлюся. Таму ведаю, што дагэтуль ніводнай навуковай публікацыі гэтай знаходкі няма. Адзіная публікацыя выйдзе праз 2-3 месяцы ў чарговым нумары Acta Archaeologica Albaruthenica.
3. Меч двухлязовы, датуецца, прыблізна, 7 стагоддзем. Клінок моцна пашкоджаны, бо скручаны ў рытуальных мэтах у некалькі разоў, што было досыць тыпова для балтаў. Меч мае заходняе паходжанне.
4. У Літве паводле Вітаўтаса Казакявічюса вядома два двухлязовыя і звыш 100 адналязовых мячэй 5-пач. 9 стст.(Казакевичус В. Оружие балтских племён II-VIII веков на территории Литвы. Вильнюс, 1988. С.93.). Адналязовыя мячы, паводле Р. Валкайте-Кулікаўскіене, маюць мясцовае паходжанне і эвалюцыянавалі з баявых нажэй. Адрозніваюцца яны дрэннай якасцю клінкоў, вырабленых з мясцовай сыравіны (Volkaitė-Kulikauskienė R. IX-XII amžių kalavijai Lietuvoje Iš lietuvių kultūros istorijos. Vilnius, 1964. T.4. S. 204). Двухлязовых мячоў гэтага перыяду ў Літве два (дадзеныя на 1988 г.) - з могільніку Крыкштоніс Лаздзійскага раёна (пахванне №1; 5 стагоддзе) і з могільніка Таўраўпіліс (пахаванне№5; група А, тып IV; канец 5-пачатак 6 ст.). Абодва гэтыя мячы маюць імпартнае паходжанне (Казакявічус, с.97). А. Таўтавічюс лічыць, што гэты меч, а таксама некаторыя іншыя знаходкі з гэтага пахавання, былі імпартаваны ў Літву з  Прыдунайскіх правінцый  (Тautavičius A. Taurapilio "kunigaikščio" kapas // Lietuvos Arhelogija. Vilnius, 1981. T.2. S.42.)
5. У недаўна абароненай кандыдацкай дысертацыі шаноўнага Міколы Плавінскага пад нумарам 6, вынесеным на абарону, чытаем: "Разам з тым, пэўныя катэгорыі зброі, такія як гатовыя мячы і шаблі, таксама як і іх клінкі, літыя біметалічныя булавы і кісцяні, асобныя тыпы коп'яў імпартаваліся на Беларусь з іншых рэгіёнаў". А ў выніках чытаем: "разам з тым, такія складаныя па тэхналогіі дэталі зброі, як клінкі мячоў і шабель, імпартаваліся на Беларусь з захаду і ўсходу адпаведна".
Чамусьці не магу знайсці ў інтэрнэце гэтуты аўтарэферат, магчыма яго прыбралі, але пры жаданні магу скінуць на электронную пошту. Ды і ранейшых  манаграфіях Міколы можна прачытаць тое ж самае - Плавінскі М.А. Клінковая зброя X-XIII стст. на Беларусі. Мн., 2006.
6. Калі чалавек не абазнаны ў нечым, але імкнецца даказаць гэта іншым, застаецца толькі параіць: "Прэкраци этат бесканечны друвис" (с).

археалогія, думкі, грамадства

Previous post Next post
Up