Традыцыя і сям'я.

Dec 07, 2010 11:42




Cecylia z Potockich Stanisławowa Reyowa z synami, 1907 r.
Адбудоўваць традыцыю сівой даўнін зараз лічыцца добрым тонам. А вось выхоўваць у сабе тыя рысы і нормы паводзінаў, якія былі ўласцівыя для жыхароў нашага Краю яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя, для большасці людзей, відавочна, не цікава. Яно і зразумела, адна справа спрачацца пра балтаў і іх гаворкі, а другая адказваць за свае ўчынкі і словы, быць рашучым, адказным, умець пастаяць за сябе і сваіх блізкіх, быць гаспадаром уласнага жыцця. Нажаль, аб гэтым у модных часопісах не прачытаеш. Гэтыя рысы выхоўваюцца ў Сям'і. Таму, на маю думку, аднаўляць традыцыю трэба з уласнай Сям'і, з выхавання сваіх дзетак. Усе іншыя падыходы з'яўляюцца дадатковымі і могуць толькі дапамагаць гэтай галоўнай справе.

традыцыя, сям'я

Previous post Next post
Up