Не, што б там не казалі, але чорна-белыя малюнкі не могуць перадаць усю веліч і раскошу мінулых часоў! А Беларусам ёсць, што ўзгадаць.
1. Нагруднік капійнічага даспеха са збраёўні Радзівілаў. 1510-1525 гады. Вага 4,47 кг.
Музей войска Польскага ў Варшаве.
2. Касцюміраваны даспех Юрыя Радзівіла "Геркулеса". Майстар - Кольман Хэльмшмід. 1525 год.
Музей мастацтва Метраполітэн у Нью-Йорку.
3. Часткі даспешнага гарнітура Мікалая Радзівіла "Чорнага". Майстар - Кунц Лохнер, 1555 год.
Музей узбраення ў Вене.
Музей артылерыі ў Парыжы.
Музей мастацтва Метраполітэн у Нью-Йорку.
4. Даспех Крыштафа Радзівіла "Перуна" (зправа).
Музей войска Польскага ў Варшаве.