Aug 26, 2010 17:44
29 жніўня, у нядзелю, у Мінску адбудзецца сход Грамадскай ініцыятывы “Праваабарончы праект “ГейБеларусь”. На сходзе будзе разгледжана і ацэнена дзейнасць ініцыятыўнай групы за апошні год, будуць падведзены вынікі Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску, а таксама будуць зроблены планы на наступны год.
Асноўнымі пытаннямі сустрэчы стануць: атрыманне дзяржаўнай рэгістрацыі, Мінскі гей-прайд 2011, Славянскі гей-прайд 2011 у Санкт-Пецярбурзе. Таксама будць абмеркаваны і іншыя тэмы, датычныя дзейнасці праваабарончай ініцыятыўнай групы, а таксама пашырэння талерантнасці да лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендараў у Беларусі і ўмацавання правоў чалавека на нашай Радзіме.
На сустрэчу запрашаюцца сябры ініцыятыўнай групы, а таксама аднадумцы і калегі з іншых арганізацый.
Калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да сустрэчы, або нейкія іншыя пажаданні і прапановы, лістуйце нам на э-пошту: lgbt.belarus@gmail.com