Аказваецца, я ўсё-ткі не самотны ў сваёй інтэрпрэтацыі
сацыякультурнай сутнасці 12 малюнкаў на сценцы так зв. гарадзенскага каўша-браціны (праўда, падчас
таго базару мяне вельмі падтрымаў пан gedygold). Вось што пра той коўш кажа Валянцiна Грэчка, малодшы навуковы супрацоўнiк Музея беларускага народнага мастацтва ў Раўбiчах:
"У нас ёсць сапраўды ўнiкальныя экспанаты. .......... Хоць вялiкая частка экспанатаў датуецца XIX -- пач. XX ст., у нас можна ўбачыць i досыць старажытныя рэчы. Напрыклад, драўляны коўш XVI ст., яго называюць "кап". Кап напаўнялi медавухай i пускалi па крузе. Ён, вiдаць, належаў грамадзе паляўнiчых, бо роспiс на сценках апавядае аб паляўнiчым рамястве".
(крыніца:
http://21.by/papers?id=41533)
Вось хацеў бы я даведацца, як паважаная Валянцiна Мiхайлаўна да гэтага дадумалася (калі, вядома, гэта яна сама што-та там разгледзела на нашым "вялікім каўшы"), ці ад каго пачула пра выказаную ў тым артыкуле версію...