Алесю Фалею

Mar 01, 2008 16:42

Алесю Фалею, мастаку, ад карцін якога я атрымала лёгкую кантузію. Выставачная заля на Савецкай.

Вокны ў падсвядомасць:
як адчыніць іх рамы?
Вось набрыяў чырвоным
і плескануў з раны

боль за радзіму. Фарбай
вызвалены набат.
А вось сцялась сутонне
і адштурхнулась ад

грубае палатніны,
трапна ў твар гледачу:
“Лучше посмотрим розочки.
ЭТО - смотреть не хочу”

Спажыўцоў і мяшчан - з залі!
Стомленых і баязлівых…
бо тут адчынены вокны
і за кожным вакном - выбух,

бо шкла няма на карцінах,
таму прадзьме да касцей,
бо піша крывёй і алеем
Алесь Фалей.

Піша акрылам і кроплі
раняе з крылаў.
Трывожнай сірэнай пад пэндзлем
фарба узвыла

быццам чацвёрты анёл
дзьме у дуду -
чатыры чорныя знакі:
“ЯНЫ ІДУЦЬ!”

За прыхільніцай руж сыйдуць
Аматары анемон.
На кожнай другой карціне
Нярвова-няроўна: “Мірон”

Нераўнадушным - шыфр,
поўха для мёртвых стабільна:
сціскаюць бяскроўныя роты
людзі ў цывільным.

…сярод дбайна створаных руж
і дэкаратыўных лілей,
быццам крык - імя на карціне:
Алесь Фалей
Previous post Next post
Up