(no subject)

Nov 18, 2007 22:34

Вох мяне і штырыць. Даўно такога не было. Вашай увазе калыханка ў рытме маршу.

Лунны марш

Сонечы сын, драпежны бог
Ад луны адламаны бок

Рагоча рагаты, юрлівы як дзік
Трапны і востры маладзік

Ён з кішэні дастаў сцізорык
Ён узброіў атрады зорак

Ён усё неба сцяў у кулак
І лунны над ім лунае сцяг

Пад поўняй вядзьмаркі таньчаць у злаках
Ветах выпешчвае ваўкалакаў

А маладзік - на сцяжыне вайны
Будзе біць-рэзаць страшэнныя сны

І воям яго імя - легіён
І будуць яны бараніць добры сон

Зорны дэсант. А над імі - глядзі!
Усмешка нябёсаў. Пан-маладзік.
Previous post Next post
Up