ЛітРАЖ

Nov 15, 2007 21:38

Лепей позна, чым аніколі!!!

http://www.litrazh-com.na.by/ - літаратурны журнал "ЛітРАЖ"

Название сего журнала каждый может трактовать в меру своей распущенности. Можно впадать в ЛИТературный РАЖ. Можно радостно восклицать «Литр аж!». Еще можно заглотить его целиком, но это вредит пищеварению и отдает машинным маслом.

Для тых, хто цікавіцца. Часопіс створаны берасцейцамі. Яго разлілі па пляшках і злілі ў сеціва. Алкагольны антураж - чысцюткае хуліганства, бо аніякага дачынення да зместу не мае.
Пад вокладкамі знаходзяцца вершы, якія я абажаю - Сяружк Прылуцкі, Ярына Дашына. Таксама шалею ад Марка Каца.

Выкарыстоўваючы нагоду - верш Прылуцкага, які ў ЛітРАЖ не патрапіў, але які я люблю больш за тэкілу з лімонам:

Сястра, мы з табою раслі пад штандарам мілосьці.
Спажывалі напоі ня думаючы пра колькасьць.

Мы жылі ў акопах нянавісьці, у джунглях жарсьці.
Мы любілі мінулае зьнішчыць, а потым скласьці.

Мы трымалі самоту ў клетцы са злосьцю разам.
Мы разьнесьлі па безьлічы вёсак і гарадоў заразу

лёгкадумнай свабоды. Мы клялі мяшчанскія норы.
Мы ня ведалі меры, бо ў сэрцы шумела мора

нерастрачанай дзікай пяшчоты. Сястра, мы сталі
чым і хацелі стаць - засечкамі на забрале

у бяздарных кіхотаў, у патасных ідыётаў.
Нам для бунту былі без патрэбы гарматы і роты.

Так, жыцьцё назьбірала ў кошык сумніўных рэчаў.
Так, мы ведаем зараз, што час можа адно калечыць.

Нам, сястра, толькі зараз адкрылася трэцяе вока:
да перамогі - паўкроку, і гэта ўжо - далёка.
Previous post Next post
Up