Васіль Быкаў пра «прыватызацыю» Перамогі.
Артыкул быў надрукаваны ў газэце «Свабода» 11 траўня 1994 году.
«Адразу ж, як скончылася другая сусьветная
вайна, Сталін у вядомай прамове даў ацэнку вя-
лікай перамогі. Тады ён забыўся ўжо на сваю ня-
даўнюю разгубленасьць, на вялікі сумнеў у вар-
тасьці Чырвонай арміі, што дружна бегла на ўсход,
як тады па ўсіх швах трашчала савецкая ўлада;
змоўчаў, ня стаў абгрунтоўваць свой нечаканы
зварот да фундамэнтальных ідэяў расейскага на-
цыяналізму: афіцэрскіх званьняў, залатых пагонаў,
ліквідацыі т. зв. інстытуту паліткамісараў, звароту
дваранска-імпэрскай славы Суворава і Кутузава.
Крывавую перамогу над нямецкім фашызмам
ён прыпісаў выключна мудрасьці ВКП(б), правіль-
насьці савецкай вайсковай навукі, адданасьці сацы-
ялістычнаму ладу. На вушы нядаўніх франтавікоў
было дзіўнавата слухаць тое. Але яны слухалі
і маўчалі: высновы правадыра народаў былі вышэй
за вайну, за ісьціну, - вышэй за жыцьцё.
Нешта падобнае адбываецца і зараз, напры-
канцы ХХ стагодзьдзя, у, здавалася б, зусім но-
вых грамадзка-палітычных умовах. Перамогу
над фашызмам імкнуцца прыватызаваць з гэткім
жа посьпехам, як прыватызуецца ўсё астатняе.
Народу ж прапануецца звыклая, спрацаваная дэма-
гогія з колішняга «блякнота агітатара», задача якой
(па словах Салжаніцына) - пераканаць, «як рускі
Іван бег на вайну, каб хутчэй аддаць жыцьцё за ра-
дзіму, і як цяжка было генэралам вадзіць пальцам
па карце». Зноў найбольшым арганізатарам пера-
могі становяцца камісары і паліторганы, пра герояў
якіх звычайна пішуць, што яны «прайшлі вайну
ад званка да званка і вырасьлі ў званьні ад радавога
да палкоўніка». Так, мелі магчымасьць вырасьці
ў званьнях і атабарыцца на «хлебных пасадах»
пасьля вайны. Але ці ня варта хоць бы ў дзень Пе-
рамогі ўспамінаць, хто застаўся ў братніх магілах,
густа раскіданых ад Віслы да Эльбы, і ліку якіх да-
гэтуль няма ні ў статыстыцы, ні ў гістарыяграфіі?
А іхныя ўцалелыя равесьнікі дажываюць свой век
у галечы і паняверцы, нярэдка пазбаўленыя права
па-людзку ўшанаваць памяць аднапалчанаў. Гэта
ганьба, калі на іхнім шляху да магілаў выраста-
юць ланцугі крутаплечых амонаўцаў, як гэта было
сёлета ў Менску. За плячыма амону, вядома ж, ула-
дарныя пераемнікі абстарэлай сталінскай «славы»,
што і дагэтуль імкнуцца жыць на ейныя крэдыты.
Здаецца, у вайсковых адносінах Беларусь усё ме-
ней робіцца эўрапейскай краінай і ўсё болей спаў-
зае да вобразу лацінаамэрыканскага дзяржаўнага
стварэньня.
Тое, што прынята называць Вялікай Айчыннай
вайной, на справе было часткай (нашаю часткай) вя-
лікай і сьвятой барацьбы сусьветнай хрысьціянскай
супольнасьці супраць сярэднявечнага звыродства.
У гэтай барацьбе ўдзельнічалі дзясяткі нацыяў
і палітычных партыяў, як ніколі згуртаваных ва-
кол адзінай ідэі - свабоды і непадлегласьці. Самы
жахлівы на той час вораг быў пераможаны, але
застаўся другі, ня меней жахлівы, які цынічна ска-
рыстаў зручны момант узвысіцца на той перамозе.
Ён і да сёньня спрабуе тое, састарэлы, з падарва-
ным здароўем, ідэйна збанкрутаваны, матэр’яльна
абнішчаны, з выпаўшымі, абкрушанымі ікламі, але
поўны ранейшай рашучасьці ня выпусьціць з тых
іклаў-абломкаў сваю ахвяру. Ахвяра гэтая - свабода
чалавецтва, якое па-ранейшаму ведае адно: усё тры-
ваць і ня памятаць сваёй крыўды».