Чытаць шкодна для здароўя?

Dec 11, 2014 17:35

Кажуць, шкодна для здароўя есьці і адначасова чытаць. А я апошнія як мінімум гадоў дзесяць ем чытаючы. На сьняданак, абед і вячэру ў мяне бывае як прагляд стужкі ЖЧ, так і што-небудзь "смачненькае". Цяпер на "смачненькае" мне трапілася надзвычай цікавая кніга вядомага расейскага біёляга Аляксандра Маркава Рождение сложности: Эволюционная биология Read more... )

опіюм для народу

Leave a comment

Comments 12

lianina_minsk December 11 2014, 17:51:00 UTC
Таму што усе яшчэ думаюць аб тым, была то эвалюцыя, ці інвалюцыя...
А мо спонсараў не знайшлі. Крызысс...

Reply

galinaeditor December 11 2014, 18:24:02 UTC
Не, Ніначка, тут - навука. А ў навуцы даўно даказана, што толькі эвалюцыя мела месца, а ўсё астатняе - выдумкі папоў і іншых шарлатанаў. І спонсары тут не пры чым.

Reply

lianina_minsk December 11 2014, 18:52:53 UTC
Ой, Галю, ведаю як тая навука робіцца. У сучаснай прыпісак часам больш за даследванні і там, дзе спонсары фінансуюць павінны быць патрэбныя вынікі, бо інакш застанесься без грошаў. І гэта на захадзе таксама прысутнічае, але доказаў мала, бо не усе могуць паўтарыць такія ж вопыты, не ў ва ўсіх лабараторыях есць патрэбнае абсталяванне.

Reply

galinaeditor December 11 2014, 19:04:11 UTC
Ты ня блытай фундамэнтальныя дасьледаваньні зь іншымі, тыпу прыкладных ці аналітычных, пра якія ты ведаеш. Адна справа даць справаздачу спонсару і замоўцу, і зусім іншая справа - апублікаваць вынікі дасьледаваньняў у сусьветнапрызнаных навуковых часопісах.

Reply


vital_rudak December 11 2014, 20:42:32 UTC
"Кажуць, шкодна для здароўя есьці і адначасова чытаць".

А ў народзе кажуць, што нельга есці чытаючы, бо злы будзеш)

Reply

galinaeditor December 12 2014, 06:29:41 UTC
Так, а мэдыкі тлумачаць, чаму будеш злы: быццам калі чытаеш, тады мозг больш заняты чытаньнем, чым страваваньнем, і тады выдзяляецца менш страўнікавага соку, ежа горш ператраўляецца, і ў выніку страўнік пачынае балець. А там і да язвы страўніка недалёка (гэта тэарэтычна), а калі ў чалавека язва, дык і сам чалвек - язва :)

Аднак у адных і без чытаньня бывае язва, а ў іншых і пры заўсёдным чытаньні ніякае язвы не ўтвараецца. Насамрэч усё залежыць ад наяўнасьці ў страўніку асаблівых бактэрыяў - гелікабактэр. Таму калі страўнік ніколі не баліць, ЧЫТАЦЬ МОЖНА! Праўда, мэдыкі кажуць, што пры чытаньні чалавек не атрымлівае патрэбнага задавальненьня ад ежы. Дык мне ад чытаньня задавальненьне прыемнейшае, чым ад ядзеньня ў самоце. Калі ў добрай кампаніі - тады так, лепш не чытаць :)

Reply

vital_rudak December 12 2014, 07:30:00 UTC
Ну дык пайду паем і пачытаю :)

Reply

galinaeditor December 12 2014, 07:42:31 UTC
Добрая і прыемная справа :)

Reply


Leave a comment

Up