Навіны эвалюцыі, або перамагае бел-чырвона-белы

Nov 06, 2014 19:16

...Але ня ўсё толькі дрэннае ёсьць у гэтай Расіі. Напрыклад, дзень кастрычніцкага перавароту ў іх ня лічыцца сьвятам. А мы - як саўкі, і ў нас як бы сьвята. Але ж хто будзе супраць дадатковага выхаднога дня?

***
Я выпадкова вывела новы гатунак бальзаміну. Расьлі ў мяне два гатункі: адзін - пурпуровы, другі - белы. Раней яны расьлі ў розных пакоях, а потым з прычыны рамонту яны апынуліся побач. І нечакана ў мяне атрымаўся бел-чырвона-белы бальзамін!
Белы як быў, так і застаўся белым:


А вось якім стаў той бальзамін, што быў раўнамерна пурпуровым:


Я ўжо нарэзала чаранкоў і паставіла пускаць карані - мо новая расьліна ўнасьледуе цудоўную ўласьцівасьць, і вясною я засею гэтымі кветкамі клюмбу каля свайго дому. Во тады будзе сьвята!

асабістае, прыгажосьць

Previous post Next post
Up