Застылая музыка, якая зносіць дах

Oct 25, 2014 01:34

Людцы, у мяне зьявіўся сьверб напісаць чарговы пост і закінуць процьму фотак...

Нягледзячы на даўно расплянаваную чарговасьць тэмаў для запісаў у ЛЖ (першым пунктам павінны быць пост пра інтэр'еры палацу ў Міры, але рукі не даходзяць напісаць гэты пост!..), я насуперак свайму ўмоўнаму "графіку" (які існуе толькі ў маёй галаве, а мая галава - яна такая: што захоча, тое і задумае) вырашыла прысьвяціць свой чарговы пост свайму новаму захапленьню. Бо цяжка не падзяліцца тым, што запаўняе душу і каторыя ўжо суткі гучыць у ёй (у душы) неймаверна чароўнай музыкай. Такі стан бывае, толькі калі закахаесься...

ШТО ж так зачапіла мяне, так што я не магу стрымлівацца і маўчаць? Вось скажыце - бывае ж так, што прывяжацца нейкая мэлёдыя і не пакідае ўнутраны слых цэлымі днямі... Ці верш нейкі прычэпіцца і вісіць гадзінамі на языку, і ніяк ня выплюнуць яго (верш, а не язык; ці песьня - бо песьні таксама бываюць вельмі навязьлівымі)... А тут да мяне прычапіўся архітэктурны шэдэўр! Узрушыў мяне так, што ажно сэрца спыняецца пры думках пра тое збудаваньне.

Спачатку сэрца спынецца - а потым засьпявае! І што гэта, як не закаханасьць? Ня верыце!? І я спачатку не паверыла, што такое можа быць. Аднак калі ўзялася перабіраць-выдаляць-апрацоўваць фоткі, прывезеныя з чарговай сваёй вандроўкі, усе сумневы зьніклі.

Спачатку пералічу, дзе я была гэтым разам. У Вене, Будапэшце, Дрэздэне і Празе.
Паспрабуйце здагадацца, які з гарадоў спадабаўся больш за ўсіх.
[Паспрабуйце здагадацца]

Не, ня Вена. І ня Прага.

БУДАПЭШТ!!!

Гэта песьня! Гэта казка! Гэта невымоўная прыгажосьць!

І што, вы думаеце, зараз я буду распавядаць, які прыгожы горад Будапэшт? Ах-ха, ня буду… Гэта будзе ў адным з наступных пастоў, а цяпер я прысьвячу свой пост майму неспадзяванаму каханьню (я насамрэч не ўяўляла, ШТО мяне чакае ў цудоўным горадзе Будапэшце - я не лічыла яго прыгажэйшым за тую ж Вену ці Прагу) - будынку вугорскага парляманту. Я і раней бачыла на фота гэтую візытную картку Будапэшту - але нават не магла сабе ўявіць, які прыгожы гэты будынак у рэчаіснасьці. Гэткага хараства я ня бачыла ніколі ў жыцьці!

Ці варта паўтараць напісанае ў вікіпэдыях? Калі цікава, пачытайце па вышэйпрыведзенай спасылцы. Я ж буду пець оду гэтаму непаўторнаму стварэньню.


Першае маё знаёмства адбылося ўдзень, у межах аплачанай экскурсійнай праграмы.

[Асьцярожна, 30 вялікіх фотак]

Будыніна не кранула маёй душы, бо гід вадзіла нас па плошчы перад парлямантам і давала абавязковыя для кожнага арганізаванага турыста зьвесткі, а прыгожых будынкаў я і дагэтуль бачыла нямала.
1.


Потым мы пераехалі на іншы бераг Дунаю, і гмах парляманту паўстаў у больш знаёмым выглядзе - рыхтык як у рэклямных даведніках.
2.


А калі сьцямнела, мы заваліліся на прагулачна-экскурсійны караблік і паплылі па Дунаі. Экскурсавод грузіла мозг нейкай цікавай інфармацыяй, якая ў адно вуха залятала, а праз другое вылятала. А мо вылятала і не праз вуха, хто яго ведае. Факт тое, што ў галаве засталося вобмаль атрыманай інфармацыі. Аднак калі мы плылі паўз будыніну парляманту, я ажно зьнямела. У сэньсе - перастала гаварыць. Цікава было б паглядзець тады на мяне - ці нізка адвісла мая сківіца :)
3.


І што вы думаеце? Якраз тады ў маім фотаапараце села батарэя, і я ня мела магчымасьці зафіксаваць гэтую прыгажосьць з усіх магчымых ракурсаў. Тады ж я цьвёрда вырашыла, што назаўтра ўвечары абавязкова вярнуся да будынку парляманту і сфатаграфую яго з розных бакоў.

Вырашана - зроблена. Ля будынку парляманту я была назаўтра яшчэ ў сьветлы час. І абабегла яго, фатаграфуючы, з усіх бакоў. Тады і пачалося…
4.


5.


6.


7.


8.


9.


10.


11.


12.


13.


14.


15.


Ну, вы ўжо заўважылі, што пакуль я з захапленьнем насілася вакол будынку, пачало вечарэць і фарбы сталі паціху зьмяняцца.

16.


17.


18.


Тым часам зьявілася падсьветка. Дый сьцямнела вельмі хутка.
19.


20.


21.


22.


23.


24.


25.


26.


27.


28.


29.


Усё, дах мой тады зьнесла… Я пайшла да найбліжэйшага мосту, каб перайсьці на супрацьлеглы бераг і адтуль сфатаграфаваць гэты цуд (ага, каб знайсьці ракурс, страчаны праз здохлую батарэю).

30.




А цяпер скажыце - ці змагла я перадаць хаця б кропельку таго хараства, якое дагэтуль гучыць ува мне ўзьнёслай музыкай?

Будапэшт, уразіла, прыгажосьць

Previous post Next post
Up