Клапатлівая мая дзяржава

Aug 06, 2014 12:00

Апошні тыдзень моцна зайздрошчу тым, хто жыве ў невялікіх населеных пунктах, дзе няма прадпрыемстваў цяжкай прамысловасьці. Дзе я жыву, дыхаць у сьпякоту немагчыма: паветра сьмярдзіць смаленай гумай. Колькі ні суцяшалі жыхароў майго раёну тым, што завод ацяпляльнага абсталяваньня закупіў і ўсталяваў сучасныя ачышчальныя фільтры, узьнікае ўражаньне ( Read more... )

роздум

Leave a comment

Comments 6

araty August 6 2014, 10:26:53 UTC
А я жыву лічы на хутары. Ну не падабаецца мне ваш Менск! І сын жыве ў Радашковічах, і жонку, мінчанку, якой дзед пакінуў кватэру ў Менску, перацягнуў у Радашковічы.
Але ў мяне , ў адрозненне ад сына, могуць быць праблемы ў старасці - нікому ты не будзеш патрэбны. Вось абмяркоўвалі, як будзе час заглянце - беларуская веска, адраджалі-адраджалі і недаадрадзілі. http://kurjer.info/2014/07/30/zinaida-cimoshak-padarozhzha-pa-prablemax-vyaskovyx-lyudzej/

Reply

galinaeditor August 6 2014, 11:18:01 UTC
А мне таксама жыць у Менску не падабаецца. У маладосьці нават марыла выйсьці замуж за правінцыйнага хлопца, каб зьехаць зь вялікага гораду. Але закахалася ў менчука, халера яго бяры. Цяпер во мару пераехаць у маленькі гарадок, калі выйду на пэнсію. Нават нагледзела такі гарадок - Маладзечна, ціхі такі і ўтульны, вельмі падабаецца. Але дзе я і дзе тая пэнсія...
Радашковічы, гм... Таксама варыянт, дарэчы. Там побач цудоўныя хваёвыя лясы і санаторна-курортная зона, дзе ёсьць прыгожыя вадаспады.

Reply

galinaeditor August 6 2014, 12:19:43 UTC
Пачытала. У вясковым жыцьці больш за ўсё мяне пужае... адсутнасьць у доме ўнітазу і ванны ці душу. Астатняе я вытрымала б. У маіх сваякоў - былых менчукоў, што выйшлі на пэнсію і пераехалі жыць у вёскі, гэтай, самай страшнай для мяне, праблемы няма - ёсьць і ўнітазы, і ванна з баняй у адных і душ у другіх. І таму мне вясковае жыцьцё падабаецца. Ведаю параду "ня блытаць турызм з эміграцыяй" і цалкам разумею, што сапраўдныя праблемы можна зазнаць, толькі пераехаўшы ў вёску жыць, а ня так, як я - толькі пагасьцяваць максімум на два дні. Але дарогі да маіх сваякоў вядуць добрыя і крамы ў іхных вёсках ёсьць. Дый баршчавік не расьце. Што яшчэ трэба для беларускага вясковага шчасьця, калі хадзіць на працу ўжо ня трэба, бо ты на пэнсіі?

Reply

araty August 6 2014, 12:33:31 UTC
Дзякуючы загніваючаму Захаду ў мяне на хутары ўсе выгоды. Газу праўда няма, але кацел купіў аўтамат - закідваеш торфу і дроў , выстаўляеш патэрбную тэмпературу - нават у маразы гадзін на дзесяць-дванаццаць хапае. А як замяню дах, ды ўцяпліць сцены, то нават у самыя моцныя маразы на суткі хопіць.
Так, дабрабыт ня танны - толькі за электаэнергію часам плачу 300руб у месяц, але так усе, як і ў горадзе. Праблемы ў іншым.
На старых у малых весках дзяржава ўвогуле не звяртае ўвагі. Напрыклад іх могуць тэрарызаваць мясцовыя п'яніцы. І тэрарызуюць! Узімку можа замесці снегам і да цябе дарогу не будуць чысціць.
Скажам так - пакуль пры сілах і ўдвух, то бяды няма, але як хто з нас першы адыдзе, ці захварэем , то разумеем, што тут і сканаем. Таму думаем, думаем аб "запасным арэадроме" у горадзе, хаця б аднапакаёвым.

Reply


lianina_minsk August 21 2014, 17:53:03 UTC
Так, усім абыякава.
А не спадабаецца, будуйся за горадам...
Я так лічу, пах з мясакамбінату прыемнейшы...

Reply


Leave a comment

Up