Русафобскае. Піша расіец

Jul 31, 2014 21:43

Яшчэ і не пачынала дзяліцца матэрыялам, раней назьбіраным для тэгу "Умом Россію не понять" (русафобскае), а тут ледзь ня кожны дзень зьяўляецца штосьці новенькае на гэтую тэму. Даводзіцца фільтраваць, што зробіш. А сёньня прачытала ў lemantar перапошчаны тэкст "Вернулся из Финляндии, испытал мерзкое чувство", які ну ніяк нельга абмінуць увагай - так добра ( Read more... )

share не маё, вялікая Расея, Россия, Умом Россию не понять

Leave a comment

veragodna August 2 2014, 07:32:03 UTC
А я чытала яго і думала, што многа з таго, што аўтар піша пра Фінляндыю, можна сустрэць і ў Беларусі.

Reply

galinaeditor August 3 2014, 20:45:44 UTC
У мяне такія думкі таксама былі. Аднак у Беларусі менавіта што "можна сустрэць" (а можна і не сустрэць), а для цывілізаваных краін такія зьявы цалкам звычайныя, абумоўленыя іхнай культурай (калі тая культура яшчэ не разбаўленая эмігрантамі).
І вось жа - тым мы і адрозьніваемся ад гэтай "вялікай Расіі", і таму можам дыстанцыявацца (дзякуй Богу!) ад яе і разглядаць яе жыхароў як "іншых".

Reply

veragodna August 3 2014, 20:52:15 UTC
Тры гады ўлетку мы падарожнічаем па Беларусі (і праз дзесяць дзён зноў збіраемся). Прапорцыя сустрэць / не сустрэць - 10:1. Я ж пра гэта пісала ў справаздачах. Магу паўтарыць факты, не горшыя за прыклады гэтага мужчыны ў Фінляндыі. Мне навошта хлусіць?

Reply

galinaeditor August 4 2014, 07:21:40 UTC
Не, у хлусьні я вас ніяк не магу падазраваць. І калі насамрэч такая прапорцыя (я лічыла, што дзесьці 3:1, але мой досьвед не параўнаць з вашым), дык мы маем больш важкія падставы паважаць свой народ.

Reply

veragodna August 4 2014, 08:06:27 UTC
Думаю, праўда недзе пасярэдзіне, паміж 10:1 і 3:1 :). Я пачала ўспамінаць выпадкі, дык негатыўны быў толькі адзін - у храме Сар'і. Але ў той жа Сар'і, калі мы не маглі знайсці падвесны мост і зайшлі ў першы ж двор, які трапіўся, каб спытаць (там людзі шашлык елі), незнаёмыя людзі кінулі шашлык, селі на сваё аўто і суправадзілі нас да Сар'янкі.

Так, я люблю беларусаў пры ўсіх адмоўных рысах, якія ўласцівы нацыі :).

Reply


Leave a comment

Up