Здараецца і такое...

May 16, 2014 22:18



Ну, что поделать! В дождь и снег
Нельзя же быть без крова.
Кто сам просился на ночлег -
Скорей поймет другого.
Кто знает, как мокра вода,
Как страшен холод лютый,
Тот не оставит никогда
Прохожих без приюта!
С. Маршак

Іду гэта я праз падземны пераход - а там нейкі асацыяльны тып сядзіць, чакае міласьціну. Прама на прыступках сядзіць. Ногі толькі да калена. Ніжэй - ног няма. Побач ляжаць мыліцы. Цяжкае ў чалавека жыцьцё - гэта відаць ня толькі па нагах, пра гэта сьведчыць і твар. На твары чырвоным па ружовым ясна напісана, што чалавек бухае штодзённа і шмат.
Такім мала хто падае міласьціну. А навошта, усё роўна прап'е... Такіх ніхто не шкадуе. Амаль...
А мне насустрач ідзе другі падобны тып, толькі з цэлымі нагамі. Я нават не зразумела, якога полу тая істота: здыхлік нейкі - ні плячэй, ні сьцёгнаў. Палову твару закрывае кепка, але цалкам відавочна, што ў чалавека... ээээ... таксама няпростае жыцьцё.
Убачыўшы бязногага, здыхлік рэзка прыпыніўся і палез за пазуху. Каб пабачыць, што ён будзе рабіць далей, мне давялося трохі запаволіць хаду і потым павярнуць галаву ў ягоны бок. І што я ўбачыла? Здыхлік выцягнуў з унутранай кішэні адну купюру. Падазраю, што яна была ў яго толькі адна... Гэты чалавек (чалавек жа!) незразумелага полу падышоў да калекі і даў яму ў рукі пяць тысяч беларускіх рублёў. І пайшоў сабе далей...


уразіла

Previous post Next post
Up