Дзень сьмеху, га?

Apr 01, 2014 14:23

Хочаце сьмяхоцьцяў? Іх ёсьць у мяне! Вось вам, сьмейцеся:


В наибольшей степени практический механизм реализации стратегических направлений адаптации осуществляется путем их интеграции в управление <...> ресурсами за счет внедрения мер по реализации этих направлений при совершенствовании и выполнении схемы комплексного использования <...> ресурсов...

Шматкроп'і я паставіла замест прыметніка, які можа падказаць, да якой галіны адносіцца гэты тэкст.

А што, вам ня сьмешна? Чаму?
Удумайцеся: практический механизм... осуществляется путем...
Разумееце? механизм... осуществляется! прычым В наибольшей степени!
А Схема - выполняется!
А направления - реализовываются!
А интеграция - адбываецца за счет внедрения мер по реализации!
Я ўжо маўчу пра бясконцае нанізваньне роднага склону тыпу механизм реализации направлений адаптации... путем их интеграции. Ну проста пестня!

Але асабліва мне падабаецца тое, што калі разабрацца ў прыведзенай шыфраванцы, то ў выніку атрымаем, што реализация нейкіх там направлений осуществляется... за счет внедрения мер по реализации этих направлений. Як жа ж гэта цудоўна!
...
Вось гэткую "галиматью" я мушу зрабіць чытэльнай. Якія ў мяне ёсьць шанцы ня зьехаць з глузду? Бо гэта толькі кавалак сказа, а мне трэба адрэдагаваць цэлую кнігу.

І як было не пакінуць сабе на памяць хаця б адну разынку з тэксту, які тлуміць мне мазгі ўвесь апошні тыдзень... Цудоўны падарунак на Дзень дурня, я шчетаю.

рэдагаваньне, великий и могучий, сьмех і грэх

Previous post Next post
Up