Краіна Залюстроўя

Jun 15, 2012 23:38

Ну вось скажыце, як можна паважна ставіцца да ўлады, якая спачатку адбірае ў прадпрыемстваў 138,6 млрд бел. рублёў, а потым садзіць частку з тых прадпрыемстваў на картатэку? І пакуль адны сядзяць на картатэцы і ламаюць галовы, як выкруціцца з гэткай дурной сытуацыі (учора - пан, а сёньня - прапаў), іншыя купляюць сабе ўжо чацьверты самалёт, прычым не абы-які, а "в VIP-варианте: в отделке салона применена натуральная кожа и ценные породы дерева, а сантехника в душевой и туалетах выполнена с использованием драгоценных металлов и камней". Бачыце, тры самалёты яму ўжо замала... А вы працуйце, сябры, працуйце! А грошыкі, якія заробіце, пойдуць "на дзяржаўныя патрэбы": будзе пабудаваная чарговая, ужо адзінаццатая рэзыдэнцыя тнп (бо ў дзесяцёх цеснавата!). ...Што? У дзіцячым доме ложкаў не хапае? Ніпарадак! Разьбяромся і пабудуем чарговы лядовы палац! Галоўнае - у міліцыі і КДБ цяпер яшчэ больш паўнамоцтваў: «Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі не нясе адказнасьці за шкоду, прычыненую ў сувязі з прымяненьнем фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, ужываньнем (выкарыстаньнем) зброі». Усім сядзець ціха! 

Беларусь, маразм

Previous post Next post
Up