Дзень роднай мовы (21 лютага)

Feb 24, 2010 17:05

Напярэдадні Дня роднай мовы госцем онлайн-канферэнцыі на TUT.BY стаў дырэктар Інстытута мовы i лiтаратуры iмя Я. Коласа i Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, доктар філалагічных навук Аляксандр Лукашанец.

урывак з інтэрвію:
пытаньне: Ці не здаецца вам, што ў сённяшніх умовах найлепшым для беларускай мовы было б прызнанне людзей, якія размаўляюць па-беларуску, моўнай меншасцю (не нацыянальнай, бо мы ўсе аднаго паходжання) і распрацоўка адпаведнага заканадаўства, якое б падтрымлівала гэтую меншасць. Бо калі глядзець на еўрапейскія прыклады, то мінарытарным мовам там цяпер жывецца нашмат лепш. Напр., сітуацыя ў Уэльсе з валійскай мовай паляпшаецца і колькасць носьбітаў за апошнія дваццаць гадоў вырасла амаль на 5 адсоткаў (а гэта, пагадзіцеся, многа ва ўмовах дамінавання вельмі моцнай ангельскай), і да таго ж бальшыня новых валійскамоўных - гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 25.
Наша сітуацыя кардынальна адрозніваецца, напр., ад украінскай, дзе людзі могуць не размаўляць, могуць нават не любіць украінскую, але ўсё адно ведаюць і здольныя на ёй выказвацца пры патрэбе. У нас жа бяда ў тым, што вялізная частка насельніцтва (пераважна школьнікі і маладыя людзі) увогуле не ўмеюць размаўляць, а часам нават разумець беларускую мову.

адказ: Я катэгарычна супраць такой прапановы, паколькі лічу, што яна не адпавядае рэчаіснасці. Сёння беларуская мова з’яўляецца рэальным сродкам зносін для значнай часткі грамадзян нашай краіны, фактарам нацыянальнай культуры, сімвалам нацыянальнай свядомасці і ідэнтыфікацыі. З інфармацыяй на беларускай мове рэальна сутыкаецца штодзённа практычна кожны жыхар Беларусі. Акрамя таго, нягледзячы на складанасці свайго існавання ў многіх сферах ужытку, сёння беларуская мова выяўляе тэндэнцыі да пашырэння ў найбольш актуальныя для жыцця сучаснага грамадства сферы (канфесійную, інтэрнэт-камунікацыю і г.д.). У нас таксама сёння прэстыж беларускай мовы ў многім падтрымліваецца прадстаўнікамі маладой інтэлектуальнай эліты.
У палітычным плане гэтая прапанова таксама не мае падстаў, паколькі датычыцца дзяржаўнай мовы краіны.

мова

Previous post Next post
Up