Цуд на Каляды

Dec 25, 2011 19:40


Я ўжо расказвала пра адну дзіўную зьяву, якая здарылася нядаўна ў маёй кватэры. Пэўна тая зьява мае нейкія фізычныя падставы, і яе можна вытлумачыць законамі прыроды. Аднак гэта адзіны такі "прыземлены" выпадак, бо ўсе астатнія дзівосы, якія адбываліся ў маім жыцьці, маюць містычны характар, і навукова вытлумачыць іх немагчыма, прынамсі зь ( Read more... )

асабістае, непазнавальнае

Leave a comment

Звычайны цуд vitaly68 December 26 2011, 09:55:16 UTC
Калі-б, апынуўшыся ў цяжкім становішчы, Вы зьвярнуліся з просьбай да бацькі, які моцна Вас любіць: "Татачка, родненькі, прашу цябе, дапамажы мне, калі ласка!", хіба ён адштурхнуў-бы Вас? Хіба не дапамог-бы дзіцяці, нават калі праблема была-б не такая ўжо й сур'ёзная? Чаму-ж тады Вы пішаце: "У гэта немагчыма паверыць! Так не бывае! Таму што ня можа такога быць"?

Reply

Re: Звычайны цуд galinaeditor December 26 2011, 13:32:49 UTC
"Татачка, родненькі" - рэальны, я яго бачыла сваімі вачамі.

Я верыла толькі ў матэрыяльнае, а ўсё астатняе - "опіюм для народу".

Мне і цяпер той выпадак падаецца цудам, у які вельмі цяжка паверыць. Калі б потым не пацягнуўся ланцужок іншых дзівосаў, я б з часам стала ўспрымаць гэты цуд проста як зьбег абставінаў.

Reply

Опіюм для народу vitaly68 December 26 2011, 13:40:42 UTC
"Я радыяцыі ня бачу, значыць яе няма".
"Адзін мяшок пшаніцы, адзін баран, адзін рубель - гэта я разумею. А камплексны лік "і" я памацаць не магу. Значыць, гэта зусім поўная абстрацыя. Вы бачылі калі "і" рублёў?"

Reply

Re: Опіюм для народу galinaeditor December 26 2011, 13:52:09 UTC
Параўналі! Камплексным лікам ніхто ня моліцца, дамоў пакланеньня ім не будуюць, грошай зь іх не "стрыгуць".
А вы што, адразу нарадзіліся зь вераю ва Ўсявышнага? І ніколі не было сумневаў?

Reply

Re: Опіюм для народу vitaly68 December 26 2011, 13:59:34 UTC
Што я думаў, калі нарадзіўся - дакладна ня памятаю. Ды ў дзяцінстве пра такія рэчы дужа й ня думаеш. Тым больш, у савецкім дзяцінстве. А сумневаў - не, ня было ніколі.

Reply

Re: Опіюм для народу galinaeditor December 26 2011, 14:12:36 UTC
І што ж, вас у школе не вучылі, што ў Бога вераць толькі старыя неадукаваныя маразматыкі бабулькі, якія ня ведаюць законаў прыроды? А ва ўнівэры вы не вывучалі такі прадмет, як навуковы атэізм? Я ў студэнція гады (рыхтуючыся да заліку па навуковым атэізьме) з захапленьнем чытала пра розныя рэлігіі - гэта было вельмі цікава, як, напрыклад, цікава чытаць пра розных панкаў, гіпі ды іншую субкультуру.
во гаўнючка

Reply

Ветер рвёт паутину vitaly68 December 26 2011, 14:18:24 UTC
Вучылі, канешне. І што з таго? А ва ўнівэрсытэце я вывучаў матэматыку, а на ўсякую лухту ня меў ні жаданьня, ні часу.

Reply

Re: Ветер рвёт паутину galinaeditor December 26 2011, 14:32:56 UTC
Ясна. Вы - цікавы экзэмпляр для назіраньня. Лёгка верыце ў нейкую лухту, якая мала таго што ня мае доказаў, дык яшчэ і супярэчыць навуковаму погляду на сусьвет.

Reply

Экзэмпляр як экзэмпляр... vitaly68 December 26 2011, 15:42:33 UTC
Галоўнае, што мая вера не супярэчыць майму погляду на сьвет)

Reply

galinaeditor December 26 2011, 16:00:59 UTC
Ну, а мне спатрэбіўся цуд, каб вера хаця б зьявілася. А зьявіўшыся, яна часта ўступае ў канфлікт з шмат якімі навукова даказанымі фактамі.
Вам можна пазайздросьціць!
Вось толькі не магу зразумець: ці гэта вы ня хочаце знаць пра тыя факты, якім вера супярэчыць, ці гэта вера вашая гэткая... вельмі гнуткая?

Reply

vitaly68 December 26 2011, 16:19:44 UTC
Скажэце, а якім навукова даказаным фактам супярэчыць вера? Хаця-б пару фактаў для прыкладу. Мне сапраўды цікава.

Reply

galinaeditor December 26 2011, 19:26:06 UTC
Гэта моцна залежыць ад таго, у каго і ў што верыць ( ... )

Reply

vitaly68 December 27 2011, 12:24:29 UTC
Па-першае, вялікі дзякуй за прыведзеныя прыклады. На жаль, я не настолькі глыбока разьбіраюся ў палеанталёгіі і тэалёгіі, каб весьці сур'ёзную навуковую дыскусію па пытаньнях узьнікненьня і разьвіцьця жыцьця. Ведаю толькі, што часта адны вучоныя абвяргаюць тэорыі і гіпотэзы іншых. Для гэтага, штопраўда, можа спатрэбіцца шмат часу. Тое, што на існаваньне Ісуса не ўказваюць ніякія гістарычныя крыніцы, наўрад ці можа нешта абвяргаць альбо даводзіць. Калі гаворка заходзіць пра фізыкаў-атэістаў, дык першым на розум заўсёды прыходзіць менавіта сп. Гінзбург. Я-ж хацеў-бы прывесьці словы вялікага фізыка XX стагодзьдзя Макса Планка:
"...И религия, и естествознание нуждаются в вере в Бога, при этом для религии Бог стоит в начале всякого размышления, а для естествознания - в конце".
У сучаснай матэматыцы, напрыклад, няма нічога, што пярэчыла-б існаваньню Бога. Больш таго, падобная прыгажосьць проста ня можа быць выпадковай. Ды й увогуле, ніякія доказы існаваньня Бога не патрэбныя, калі ты проста ВЕДАЕШ, што Бог ёсьць і ён любіць цябе...

Reply

galinaeditor December 27 2011, 12:50:13 UTC
Сапраўды, у матэматыцы ўвогуле (ня толькі сучаснай) няма нічога, што пярэчыла б існаваньню Бога. Але акрамя матэматыкі існуюць і іншыя наукі ("Вузкі спэцыяліст падобны флюсу".), якія прымушаюць задумвацца.
А рада за вас, што вера вашая зарадзілася сама сабою, безь ніякіх штуршкоў звонку, як быццам вы нарадзіліся зь ёю. Але не ва ўсіх так. Шмат, вельмі шмат людзей НІКОЛІ ў саім жыцьці не адчувалі і не адчуюць, што Бог ёсьць.
У мяне гэтае адкрыцьцё было, і яно мяне моцна ўразіла.

Reply

vitaly68 December 27 2011, 12:58:18 UTC
Адным зь першых допісаў у маім самым першым ЖЖ быў наступны: "Калі вам не давялося гадаваць уласных дзяцей, дык вы наўрад ці ведаеце, як самі выглядаеце ў вачох Бога". Вялікі дзякуй Вам за размову.

Reply


Leave a comment

Up