Цуд на Каляды

Dec 25, 2011 19:40


Я ўжо расказвала пра адну дзіўную зьяву, якая здарылася нядаўна ў маёй кватэры. Пэўна тая зьява мае нейкія фізычныя падставы, і яе можна вытлумачыць законамі прыроды. Аднак гэта адзіны такі "прыземлены" выпадак, бо ўсе астатнія дзівосы, якія адбываліся ў маім жыцьці, маюць містычны характар, і навукова вытлумачыць іх немагчыма, прынамсі зь ( Read more... )

асабістае, непазнавальнае

Leave a comment

vushasti December 25 2011, 16:59:19 UTC
Нічога дзіўнага - просты цуд :)

Reply

galinaeditor December 25 2011, 17:02:36 UTC
Ага, ПРОСТЫ цуд!
Як сухая вада, як мяккі камень, як гарачы лёд...

Reply

vushasti December 25 2011, 19:08:32 UTC
Дык кажуць, што ў гэтым сутнасць веры: успрымаць менавіта так, як ёсць: і полымя, якое не паліць, і па вадзе, як па сухому...
Дарэчы, а Вы слова стрымалі перад Богам?)

Reply

galinaeditor December 25 2011, 19:45:26 UTC
У прынцыпе - стрымала. Дзеці хрышчоныя.
Але я доўга шукала, куды ўладкаваць сваю хісткую веру, шмат чытала і вывучала. Ні праваслаўя, ні каталіцтва мая дума не прымала. З часам я прыхілілася да пратэстанцкай царквы.
Дзяцей вадзіла на казаньні, каб слухалі. Спачатку дачка прыняла хрышчэньне, а потым і сын вырашыў хрысьціцца, і я разам зь ім. У некаторых пратэстанцкіх цэрквах гэта нармальная зьява - хрысьціцца сьвядома і ў сьвядомым узросьце.

Пра свае стасункі з царквою я калі-небудзь абавязкова напішу. Складаныя стасункі. Рытуалаў ніколі не прымала, і цяпер не прымаю.
Апярэджваючы свой аповед, скажу, што ўжо 2 гады я ў царкву не хаджу. І болей не пайду. Перарасла я гэта. Усявышні ня ў цэрквах - вось мая выснова. Але гэта складаная тэма і пісаць пра яе буду вельмі асьцярожна. Да таго ж у мяне ў сябрах шмат шчырых вернікаў. Вы, мяркую, таксама зь іх?

Reply

vushasti December 25 2011, 19:53:55 UTC
Адзіная в Вамі розніца - я адношу сябе больш да праваслаўных.
Але апошнім часам рэзка адмоўна стаўлюся да царквы як інстытута.
І я лічу, што Бог - у душах, а не ў царкве, касцёле, доме малітвы.
Таксама некалі напішу пра гэта, але, хутчэй, словамі свайго героя))

Reply

galinaeditor December 25 2011, 19:57:11 UTC
душа (замест дума)

Reply


Leave a comment

Up