Зь
перадачы Белсату "Зона Свабоды" 17 верасьня 2011
Ганна Соусь пра адпушчаных палітвязьняў: "Я пабачыла незламаных людзей: яны былі зь бледнымі тварамі, яны былі схуднелыя, у іх натуральна праблемы са здароўем, але гэта моцныя, годныя людзі. Вельмі мяне ўразіў Мікіта Ліхавід, які сказаў - сядзець можна годна! 81 дзень ён правёў у штрафным ізалятары! Я калі паглядзела на яго - ён як з канцлягеру выйшаў..."
Ян Максімюк: "Мы на сваёй скуры перажылі рэформы, якія патрабаваў МВФ. Гэта было ў 1991 годзе, калі рэформы ў Польшчы рабіў Лешэк Бальцэровіч. Чаму Бальцэровічу хапіла ўсяго паўгоду, каб зразумець, чаго ад яго патрабуе МВФ, а кіраўніку Беларусі не хапіла 17 гадоў?"
Юры Дракахруст: "Чаму вязьні былі вызваленыя менавіта ў дзень, калі пачалася частковая лібэралізацыя валютнага рынку, калі "вярнуўся" даляр?.. Я думаю, што вызваленьне вязьняў - гэта псыхалягічны крок для супакойваньня рынку: МВФ патрабуе вызваліць вязьняў - тады ён дасьць грошы; бачыце, мы іх вызваляем, так што грошы будуць і таму не кідайцеся вы на гэтыя даляры! [...] Але, зь іншага боку, для вялікай часткі насельніцтва гэта балючае вяртаньне ў рэчаіснасьць, бо паводле гэтага курсу - 8600 за даляр - сярэдні заробак складае 180 даляраў".