"Они тупые"

May 09, 2011 12:45

Задорнаў проста сноб. Калі вы такія разумныя - чаму гэтак дрэнна і нядоўга жывяце?

"Самая читающая нация" - ??? Глядзіце тут:

"По количеству проданных за год книг на душу населения США немного ( Read more... )

вялікая Расея

Leave a comment

joeck_12 May 9 2011, 16:04:42 UTC
ого! цікава! У нас таксама ў бібліятэкі запісаны значна больш людзей, чым у Беларусі. Мы ўсе ўтрох запісаны. Я хаджу амаль кожны тыдзень, бяру па 7-8 кніг толькі для сябе. Купляць мне дорага - з той хуткасцью і прагнасцью, з якой я чытаю, мне бы прыйшлося толькі на кніжкі і працаваць. У нас СЯРЭДНІ кошт кнігі каля 20 еўра, не накупляешся.
А ў нашай бібліятэцы есть практычна ўсе. Ледзве нешта з`явілася ў гандлю - яны адразу купляюць.
Літаральна паўгадзіны таму размаўляла са сваей суседкай, яна загадчыца суседняга філіяла бібліятэкі. Спытала яе, по якому крытэрыю яны набываюць кнігі. Яна адказала, што ей на месяц даецца нейкая пэўная сума грошай са сродкаў гарадскога муніцыпалітэту, і я на сама выбірае, што набываць - напрыклад, што чытачы часта пыталі ў апошні час, а кнігі няма. Ці нейкі бестсэллер...
Філіялаў у нас у горадзе каля 20. Можаш узяць кнігі за однаго філіялу, а занесці назад у другі (яны звязаны агульнай кампутарнай сыстемай). Ці замовіць на свой бліжэйшы філіял кнігі з нейкага адлеглага філіялу.
Год карыстання біблятэкі каштуе 18 еўра для працуючых, і нічога не каштуе для тых, у каго няма свайго даходу. Кошт фіксаваны і не залежыць ад колькасці ўзятых кніг і регулярнасці наведвання бібліятэкі.

Reply

galinaeditor May 9 2011, 17:53:42 UTC
20 філіялаў - на якую колькасьць насельніцтва? (на жаль, я ня ведаю, у якім горадзе Вы жывяце). Калі цікава: у Мінску на 1,8 млн насельніцтва - Нацыянальная бібліятэка, абласная бібліятэка, публічная гарадзкая бібліятэка плюс 22 яе філіялы, 18 дзіцячых бібліятэк, 6 зь якіх маюць філіялы, плюс спэцыялізаваныя бібліятэкі: для сьляпых, навукова-тэхнічная, мэтадычная, нотна-музычная. Ну, і бібліятэкі пры ВНУ. Здаецца, нічога не прапусьціла :)

Reply


Leave a comment

Up