История Беларуси в мульте.

May 17, 2011 21:34

Памятаеце, як вам выкладалі гісторыю Беларусі? У асноўным гэта адбываецца так: спачатку настаўнік пераказвае вучням тэму з падручніка - потым вучні пераказваюць яе настаўніку. Ланцужок гістарычных падзеяў павольна ператвараецца ў шэраг лічбаў побач са знакам “§”, а задавальненне ад атрыманых ведаў вызначаецца хіба адзнакай у дзённіку і журнале.
Сёння мы маем магчымасць паглядзець, што б атрымалася, калі б навуку, якая вучыць не паўтараць памылкі, выкладалі Аляксандр Памідораў і Лявон Вольскі. А кніга была не кнігай, а густоўнай анімацыяй ад Юліі Ляшкевіч і Юліі Рудзіцкай.
«Будзьма беларусамі!» - першая спроба грамадскай культурніцкай кампаніі з аднайменнай назвай зрабіць нашу гісторыю папулярнай і моднай ды пазбавіцца ад фармалізму яе акадэмічнага выкладання. Упершыню 1000 год гісторыі Беларусі змесціцца ўсяго ў 5 хвілінах.
Сёння мы прапаноўваем вам для азнаямлення гісторыю першабытнага грамадства. (с) адсюль.

Вось вельмi чакаю гэты мульт! Бо бачыу гiсторыю Польшчы ды думау "калi ж нашы такое зробяць?".

вокруг нас, интересности

Previous post Next post
Up