гігантаманія

Nov 19, 2013 11:14

Падабаецца людзям, калі аварыя найбольш маштабная.
Кожны дзень у Расеі ў ДТЗ гіне 76 чалавек, калечыцца 708 (дадзеныя за 2012 год з http://www.gibdd.ru/stat/). Але ж гэтыя паміраюць па-адным, а не разам, таму не цікава. А вось калі самалёт зваліцца (як зараз) ці бомба дзе падарвецца (як троху раней), то гэта шок, крыкі, лямант ды выдзяленне грошай. Адразу знаходзяцца тысячы "цудам ацалеўшых", што маглі б ехаць тым жа транспартам, адразу ўздымаецца хваля самалётафобіі ці яшчэ якой фобіі, галоўнае, каб катастрофа была пакрывавей.

Тым часам за 2012 год было зроблена 31 млн авіарэйсаў, то бок кожны дзень па 85 тысяч пералётаў. За год самалётамі лятала 3 мільярды пасажыраў або 8,2 мільёнаў чалавек штодня (http://www.icao.int/sustainability/Pages/FactsFigures.aspx)

З усяго гэтага багацця за год разбілася 119 самалётаў ды загінула 776 чалавек (http://www.baaa-acro.com/advanced-search-result/?year_post=2012)

Яшчэ раз: з трох мільярдаў загінула няпоўныя восемсот чалавек.

Страшыцеся самалётаў, едзьце машынай, што тут скажаш.

статыстыка, авіяцыя

Previous post Next post
Up