(no subject)

Sep 12, 2011 01:40

усё ж Ліцэй - гэта такая штука, якая не адпускае.
мне проста немажліва ўявіць, якім никаким было б маё жыцьцё, калі б у мяне не было тых двух год, пражытых на Ульянаўскай.

так, я ўжо зрабіла шмат новых крокаў. некаторыя зь іх нават былі наперад.
але Ён застаецца. ад успамінаў з кожным годам робіцца толькі цяплей. старыя (ужо старыя!) фотаздымкі дораць усьмешку, якая трымаецца калі не на твары, дык у сьвядомасьці яшчэ шмат гадзін.

магчыма, калі-небудзь я здолею знайсьці тыя словы, якія апынуцца дастаткова трапнымі для таго, каб выказаць ступень маёй удзячнасьці гэтаму мейсцу.

я вельмі люблю свой Ліцэй. НАШ ЛІЦЭЙ.



под настроение

Previous post Next post
Up