Mar 17, 2010 16:11
а ведаеш, я захапляюся табою. не, насамрэч! гэта не таму, што ты - ідэал . і не таму, што ты такі асаблівы (уся твая асаблівасьць уласна для мяне заключаецца ў тым, што мы з табою вельмі падобныя. часам - жахліва, неверагодна падобныя). проста.. ну вось проста так.
а ведаеш, мы маглі б стаць выдатнымі сябрамі. і ўсе б нам зайздросьцілі. бо мы абодва "ўмеем сябраваць", я гэта дакладна ведаю. мы б і сталі імі, калі б ты не сапсаваў усё ад самага пачатку.
а ведаеш, калі б ты працягнуў "псаваць" усё з тым жа імпэтам, як спачатку, то ў выніку ўсе зайздросьцілі б нам ужо з зусім іншае прычыны... ды я б, шчыра кажучы, і сама сабе зайздросьціла. яшчэ б - за ТАКІМ табою (ты ж памятаеш? - я табою захапляюся).
але маем што маем: немаведама што. як заўжды.
і, можа, хутка ты сам дапаможаш мне зразумець, чаму, калі думаю пра цябе, заўсёды ўзгадваю радок Тані Беланогай: "балюча... ня хочаш і ня мусіш быць са мной".
а тэг "Глупствы закаханай дзяўчынкі" ўжо льга пераправіць на "Глупствы амаль незакаханай дзяўчынкі".
бывай. я буду сумаваць. сапраўды буду.
грустно,
глупости влюблённой девочки