Вот реакция радикальной белорусской оппозиции. ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "УСЕ НА АБАРОНУ БЕЛАРУСІ"!
Важным аспэктам у антыбеларускай дзейнасьці маскоўскай агентуры і рэжымнай бюракратыі зьяўляецца кантроль над беларускай моладдзю і затлумленьне сьвядомасьці падлеткаў ідэалогіяй так званага “рускага сьвету” і рускага праваслаўя. Галоўную ролю тут адыгрываюць рускія папы - першасная апора Лубянкі на нерасейскіх тэрыторыях. На сёньняшні дзень арганізацыя пад шыльдай РПЦ у Беларусі выглядае антыбеларускай злачыннай групоўкай і пры дэмакратычных пераменах павінна быць расфармавана і забаронена. Асобы, непасрэдна зьвязаныя з падрыхтоўкай агрэсіі, пойдуць пад суд. Дэмакратычная Беларусь ня будзе цярпець дывэрсантаў у сутанах. Законы будуць выконвацца. Гэта аснова ўсялякага дэмакратычнага парадку.
Першым чынам неабходна спыніць варожую дэзінфармацыю і прапаганду, якая распаўсюджваецца з Расеі праз маскоўскае тэлебачаньне. Гэта рэальна і магчыма (прытым на розных узроўнях і рознымі мэтадамі). Другая задача - чатыры тысячы вагонаў з танкамі і войскам агрэсара не павінны ўехаць у Беларусь. Яна мусяць быць спынены на мяжы. Гэта таксама рэальна і магчыма. Беларусы, якія паставяць такую задачу, ведаюць, як тое рабіць. Трэцяя задача - вораг, які ступіць на нашу зямлю са зброяй, павінен быць спатканы ўсімі сродкамі народнага супраціву і абароны. Вопыт Украіны паказвае, што гэта рэальна і неабходна. Прытым беларусы яшчэ маюць крыху часу на падрыхтоўку, які нельга змарнаваць.
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "УСЕ НА АБАРОНУ БЕЛАРУСІ"!
Важным аспэктам у антыбеларускай дзейнасьці маскоўскай агентуры і рэжымнай бюракратыі зьяўляецца кантроль над беларускай моладдзю і затлумленьне сьвядомасьці падлеткаў ідэалогіяй так званага “рускага сьвету” і рускага праваслаўя. Галоўную ролю тут адыгрываюць рускія папы - першасная апора Лубянкі на нерасейскіх тэрыторыях. На сёньняшні дзень арганізацыя пад шыльдай РПЦ у Беларусі выглядае антыбеларускай злачыннай групоўкай і пры дэмакратычных пераменах павінна быць расфармавана і забаронена. Асобы, непасрэдна зьвязаныя з падрыхтоўкай агрэсіі, пойдуць пад суд. Дэмакратычная Беларусь ня будзе цярпець дывэрсантаў у сутанах. Законы будуць выконвацца. Гэта аснова ўсялякага дэмакратычнага парадку.
Першым чынам неабходна спыніць варожую дэзінфармацыю і прапаганду, якая распаўсюджваецца з Расеі праз маскоўскае тэлебачаньне. Гэта рэальна і магчыма (прытым на розных узроўнях і рознымі мэтадамі).
Другая задача - чатыры тысячы вагонаў з танкамі і войскам агрэсара не павінны ўехаць у Беларусь. Яна мусяць быць спынены на мяжы. Гэта таксама рэальна і магчыма. Беларусы, якія паставяць такую задачу, ведаюць, як тое рабіць.
Трэцяя задача - вораг, які ступіць на нашу зямлю са зброяй, павінен быць спатканы ўсімі сродкамі народнага супраціву і абароны. Вопыт Украіны паказвае, што гэта рэальна і неабходна. Прытым беларусы яшчэ маюць крыху часу на падрыхтоўку, які нельга змарнаваць.
https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-usie-na-abaronu-bielarusi
Reply
Leave a comment