Нешта апошнім часам настрою пісаць зусім няма.
А сёння наогул настрою няма. Чамусьці разлічвала, што ў Вольгі атрымаецца паехаць са мной у адпачынак. А зараз ня ведаю, што рабіць. Ці паехаць у госці да Дзімоса ў Кіеў, ці з Лёлікам у Крым (гэта пакуль ня надта натхняе:))) Мабыць прасцей выцягнуць Натальку на Браславы, ды і танней за ўсё:)
У нас новы стары кандыцыянер. Прывезлі з Арбата. Там рамонт.
Вялікі, нагадвае лядоўню. Адчуваю, як ён працуе, хоць і сяджу за 40 метраў. Мабыць час прынесці з дома кофту... І шкарпэткі:) Мне ўжо змерзлі ногі.
А панядзелак... Панядзелак быў такі цяжкі і такі... Дзеля такіх рэдкіх момантаў я і жыву, штодзень раніцай гляджу ў вакно, выходжу на вуліцу, дыхаю. Гэты дзень варта запомніць, бо ён можа і не паўтарыцца.
Аўторак быў не менш афігенны, чым панядзелак, але зусім па-іншаму. Алея, свечкі ў жбаночках, песні пад гітару, чыясь гарбатка з тэрмасу... Я нават паабяцала Лявону хадзіць на Горку)))
Учора мяне здымалі на камеру. Як і іншых людзей на плошчы Коласа.
Я набыла сабе новыя сонечныя акуляры, але праз іх відаць тое самае, што і праз старыя...