Глеб Лабадзенка пра магілу бабулі Караткевіча

Nov 01, 2009 00:57



На здымку - магіла бабулі Ўладзімера Караткевіча на рагачоўскіх могілках.
Не разважаючы доўга, чаму магіла апынулася ў такім стане і хто вінаваты, прапаную вырабіць сваімі сіламі дошку ці новы помнік. Інакш зьнікне магіла.

Прымаюцца прапановы і парады, якую канкрэтна дошку ці помнік можна вырабіць.
Асабіста я бачу (як мінімум) драўляную дошку з надпісам, пакрытую лакам, каб не аблезла. Мяркую, што ўсталяваць дошку можна на слуп побач з магілай.

Калі нехта дапаможа вырабіць жалезную/бляшаную табліцу - прымацуем да рэштаў намагільля.

А сама лепей, канешне, паставіць новы помнік на гэтую старую аснову. Калі такая ідэя будзе падтрыманая - давайце зьбярэм грошы і зробім. каб ужо надоўга было. Бо дошкі-шыльды павырываюць…

Ня будзем чакаць, пакуль нехта прыйдзе і зробіць гэта нам.
Уладзімер Караткевіч - апостал і анёл нашай нацыі. І такая магіла ягонай бабулі - сорам для кожнага беларуса.

Усе, хто гатовы дапамагчы грашыма, пішыце на мыла labadzenka@gmail.com

Таксама ёсьць ICQ: 431-580-025 і skype: labadzenka

Пажадана пазначыць памер ахвяраваньня - для арыентацыі.
Вырабім недарагі помнік (каб не вылучаўся на тле астатніх, бо паб’юць) і якую-небудзь агароджу. Людзі ўжо адгукаюцца

Кашалькі вэбмані:
Z334124769040
B180183302048
Previous post Next post
Up