Фестываль "Чырвоны Кастрычнік" 2011. Як гэта было.

Oct 28, 2011 10:46




Хоць Лёнька і назваў гэты фэст "электрыфікацыя", я б сказаў галоўнай абноўкай разам з многімі іншымі стала менавіта "трактарызацыя".

На фэст як заўсёды з'ехалася больш за 100 творчых асоб з розных краін.



Сільвана са Швейцарыі прыехала аж за тыдзень да фэсту і дапамагала ўвесь гэты час.




Пазнаёміўся я з ёй у Бразіліі, дзе мы разам правялі некалькі тыдняў у Рыа дэ Жанейра і гэта менавіта яна адвезла нас з Лёнькай на "Вясёлку". У Бразілію Сільвана прыплыла на ветразнай яхце з Еўропы праз Канарскія астравы лодкастопам. А цяпер каламуціць праект, да якога можа далучыцца кожны. Сутнасць - плаваць на яхце ўздоўж узбярэжжа Бразіліі і даваць дзецям майстаркласы па маляванню. Спонсара яна ўжо знайшла, яхту таксама разрулілі, урачыстае адкрыццё праекта ў Жэневе 12 лістапада, але далучыцца яшчэ не позна. Уся інфа тут: http://www.cultureworlds.com/upcoming_projects/projects.htm

З Брэста прыбыла цэлая каманда, якую прывезла Міла.




Міла, вялікі дзякуй за дапамогу ў падрыхтоўцы фэсту і на кухні!













Для выстаў была прадастаўлена новая артхата




Але ёй чамусьці мастакі не скарысталіся, разважыўшы сваі працы прама на платах.



Толя Шчогалеў прадставіў выставу сваіх карцін

Оля Яравей прывезла з Піцера выставу абалдзенных фотак і пасля фэсту па старой традыцыі ўсе іх раздарыла




Нават мне дасталася адна апошняя :-). Дзякуй, Яравей!

У першы вечар пасля вайны з праводкай з горам напалову была электрыфікавана сцэна і ўвесь вечар Крымсаны бязлітасна рвалі на шматкі натоўп.




Каця Наўгародская малявала партрэты




10-гадовая Роня з Піцера давала майстар-клас па ігры на флейце.




Банда фатографаў з Мінска і Рэчыцы на чале з Палінай Пастушэнка таксама выстаўлялася на сценах хлева.




Мой шчыры сябран Лёнька Кантар прывёз дэлегацыю з Украіны. Здалі лавэ на фэст як удзельнікі, дапамагалі будавацца за тры дні да фэсту, а на самом фэсце збудавалі чароўным чынам ўкраінскі рэстаран "Чырвона Колына"




Уся каса рэстарана, таксама як і выручка ад квіткоў сышла на пакрыццё расходаў па гуку, дастаўцы музыкаў на фэст і інш орг пытанняў. Мы выйшлі ў нуль, за што ўсім хто дапамагаў вялікі дзякуй!




Вайда прывезла не толькі фотавыставу з Францыі, але і Франсуа :-)






Майстар-клас па апрацоўцы дрэва

У завяршэнне фестывалю ў нядзелю да нас усё ж такі даехалі беларускія зоркі Пажарны аркестр "Гаротніца" і парадавалі ўсіх сваімі сонечнымі песнямі.




Астатнія 10 запрошаных рамеснікаў не даехалі кожны па сваёй вельмі ўважлівай прычыне. Чаму не даляцеў дэльтаплан, я і сам не разабраўся :-) Дэльтапланерыст так і не з'явіўся ў зоне даступнасці. Затое народ з не меншым задавальненнем пакатаўся на трактары. Спонсар трактара - сябар, сусед фермер Анатоль Іванавіч.




Хто-сьці прывёз гамак, які парвалі дзеці, залезшы ўтрох у яго ў ботах :-))




На фэсце быў цёпленькі душ




Спадзяюся да новага года адрамантуем лазню. Ужо ёсць амаль усе матэрыялы і жадаючыя дапамагаць.




Дзякуй, Стасік, за тое, што стаяў са мной на барыкадах фэсту да самага канца плячом да пляча!




Дзякуй, Дуб і Махоркіна за падгоны і за тое, што дабраліся да Кастрычніка нарэшце!




Дзякуй, Юстас за тое, што прыехаў з Літвы дапамагаць, не гледзячы на тое, што так і не змог застацца на сам фэст!




Не абыйшлося, вядома, і без захрасанняў ...




Я Анатолю Іванавічу ўжо прапанаваў арганізаваць кааператыў па выцягванню з гразі за шалёныя бабкі асабліва непаслухмяных аўтааматараў, якія лічаць свае гавнаінамаркі пазадарожнікамі.

Дзякуй, Рыта за дапамогу ў арганізацыі фэсту! Ты афігенны прадзюсер!
Больш за ўсё шкада, што сам быў у мыле ўвесь фэст і так і не змог толкам ні з кім пагутарыць. Ну нічога, ўлічу гэта ў наступны раз :-)
Усё роўна было крута! І працэс падрыхтоўкі і сам фэст. Я задаволены :-)))

kirill kravtsov, Кастрычнік, фест

Previous post Next post
Up