Дыега вывез усіх нас у два заходу на трасу. Калі мы з Аліскай і Сасай вылезлі з яго тачкі, першай партыі ў выглядзе Дыяны, Магды і Ленькі ўжо не было. Першая фура забрала дзевак, другая праз паўгадзіны - мяне. Мяжу прайшлі хутка без праблем. На пароме ехалі ўсе разам.
На другой мяжы завіслі і адпусьцілі свае фуры. Толькі Аліска з Сасай паехалі прама да Ушуаі. Ленька насварыўся на пагранцуху за тое, што доўга афармляла дакументы і тая дамовілася для нас на легкавуху ў 150 км\ч, за рулём якой быў добры мент.
Вогненная зямля яна вось такая:
Едзеш пяцьсот кілометраў, а навокал толькі стэп. Разумееш вельмі добра, што едзеш на край зямлі.
У Рыа Гайегас самыя моцныя ветры. Ва Ўшуае слабей. Але па дарозе ішоў снег. Тэмпература тут днём 10-15 па Цэльсіі. Ноччу халадней. Хочацца ватовыя штаны і пухавік. Пакуль не хварэем. Трымаемся.
Ушуаю бачылі толькі ў вечарары, але ўжо ўтыкнулі, што месца чарадзейнае.
Прыехалі ўначы ўсё разам на розных тачках. Упіска абламалася і ўсяліліся отра вез у Репухио для мачылерас.
Гэта па-іспанску аказваецца прытулак для...
дык вось хацеў расказаць, што ні ў рускай, ні ў беларускай няма перакладу для слова Мачылеро або backpacker. У нас такіх называюць "Турыст". Але турыст ва ўсім свеце - гэта той, хто на самалётах па гатэлях лётае. А мачылеро - гэта заплечнікер - гэта зусім іншая філасофія. Проста ў саўку ўсе мачылеры былі турыстамі. а на самале па гатэлях сабе току партработнікі і іх бабы маглі дазволіць.
Тут у рэпухіо дафіга палякаў і іншых еўрапейскіх мачылераў. У Ўшуаю прыязджаюць сотні турыстаў, якія робяць трып праз усе Амерыкі, або ўсю Аргентыну.
Ідзем шукаць: карабь на мыс Горн, карабь да дому, упіску, шэнгенскую візу.
Жыццё цудоўна не залежна ад тэмпературы на вуліцы.
Мы ўсе шчаслівыя, поўныя любові, увесь час смяемся, весялім ўсіх вакол і проста ўсміхаемся адзін аднаму.