За 6 дзён аўтаспына мы зрабілі такі шлях.
А за 13 наступных дзён па пляну нам трэба зрабіць
І нават спякота ў 37 градусаў па цэльсію не такая праблема як сцыклівасць амерыканцаў. Краіна, у якой нарадзіўся аўтаспын, зараз забараняе яго, зараза :-)))
Гэта зразумела, калі ты стаіш 4 гадзіны пад спякотным сонцам на шашы, па якой едзе 2 машыны ў гадзіну. А калі ля цябе за 4 гадзіны ніхто не спыняецца пры шчыльнасці 20 машын у хвіліну... І ладна б можна было б падумаць, што не там стаіш, ці там дзе ты стаіш нельга спыняцца...
Карацей, мы ня ведаем што рабіць. Вырашылі скарочваць шлях + спыняцца толькі на ноч. Нам трэба праехаць 2000 міляў за 13 дзён аўтаспынам. На любы платны транспарт у нас грошаў няма.