прыгоды

May 25, 2010 10:58

прошлыя выхадныя былі пышнымі :-)

У суботу на працы я спусціўся на кухню за хлебам і вось тое, што я там пабачыў...


Канцэрт мексіканскага кларнетыста стоіў мне $20



Пачуўшы кларнет на кухне, я натуральна не мог прайсці міма. Пазнаёміўся. Разгаварыўся. Апынулася, што кларнет гэта яго другі інструмент і што кожную раніцу ён ходзіць да акіяну практыкавацца на саксафоне. Дамовіліся паджэміць як-небудзь разам. Пасля 10 хвілін размовы я сказаў, што час працаваць і пабег наверх. Апынулася, што мяне шукалі і афіцыянты і менеджэр. Пры атрыманні зарплаты я выявіў, што мне далі на $20 меньш чым астатнім...

Яшчэ у той жа дзень хтось-ці гуляў 30-годдзе. Сябры падаравалі яму торт у выглядзе жаночай попы ў карункавых трусіках.



Хтось-ці пажартаваў, што на 40 год трэба падараваць такой-жа торт, толькі ў два разы большы.
Мексіканцы, натуральна, перад тым як разрэзаць попу на кавалкі для гасцей, прарабілі дзірку ў тым месцы, дзе яна павінна была быць. "Я ж у Амерыке! Тут усе пірагі амерыканскія..." - падумаў я.

kirill kravtsov, nyc, belarusian team

Previous post Next post
Up