Піянэры й піянэркі

May 11, 2008 18:01

У Менску адзначылі Дзень дзяржаўнага герба і сьцяга. Сьвята зьявілася пасьля зьмены сымболікі на рэферэндуме 14 траўня 1995 года і адзначаецца штогод у другую нядзелю траўня піянэрска-брсмаўскай лінейкай на Кастрычніцкай.



Мяне ў піянэры не пусьціла мама, засьпеўшы за вывучэньнем гімна пра Леніна. Выдатнікаў у арганізацыю прымалі першымі, адбіралі па некалькі чалавек з кожнае клясы, здымалі з заняткаў і вазілі на курган славы. Іншых плюсаў ад піянэрства не было, таму я ня моцна перажывала. А вось маму, здаецца, нават у школу выклікалі з-за гэтага. Тады гэта было выключным выпадкам, каб нехта сам адмовіўся апрануць чырвоны гальштук. Гэта былі не апошнія праблемы бацькоў з-за мяне :) А піянэрыя праз год развалілася.

савок, празьнікі

Previous post Next post
Up