Альбом "Прэс-фота Беларусі -- 2011"

Feb 08, 2012 09:51

Сёння ў продажы з'явіцца альбом здымкаў пераможцаў конкурсу "Прэс-фота Беларусі -- 2011".  Кніга складаецца са здымкаў лепшых беларускіх фатографаў, што працуюць у СМІ. 160 старонак, фармат А4, больш за дзьве сотні шыкоўных фотак навінаў, спорта, прыроды і інш.




Прэзентацыя альбома пройдзе сёння, 8 лютага, у 19.00 у галерэі "Ў". Вядучым мерапрыемства будзе спявак і шоўмэн Зміцер Вайцюшкевіч. А перад гэтым, з 18.30, у суседняй залі кнігарні Логвінава адбудзецца аўтограф-сэсія з пераможцам леташняга конкурсу, фотакорам НН Сяргеем Гудзіліным.

Тым, хто набудзе альбом падчас сённяшняй презентацы, дастанецца 
насценны каляндар са здымкамі "Прэс-фота" на 2012 год.





Дзе набыць альбомы і каляндар:

У Мінску ў
- Галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

- Галерэі «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а)
- Галерэі «Падземка» (пр. Незалежнасці, 43)
- На кніжным кірмашы «Белэкспа» (вул. Я.Купалы, 27).

У іншых гарадах альбомы і каляндар можна замовіць поштай, праз сайты:
knihi.by (дастаўка па Беларусі)
prastora.by (дастаўка па Беларусі і за мяжу).

Previous post Next post
Up