...

Sep 27, 2011 18:30

Больш за тыдзень палітвязняў Санніква і Дашкевіча цягалі з турмы ў турму. Сёння нарэшце першага знайшлі ў Бабруйскай калоніі, а другога - у Глыбоцкай.




Этап працягласцю больш за тыдзень - гэта фактычна катаванне. У лісце, які прыйшоў на адрас Палажанкі днямі, Зміцер пісаў, што за двое сутак пакармілі 0,5 разу, спаў 1,5 гадзіны. Але самае страшнае - не гэта. З інфармацыі, што даходзіць да сваякоў палітвязняў вядома, што і Саннікава, і Дашкевіча вельмі моцна прэсуюць праз крымінальнікаў. Адвакатка Дзімы нават запатрабавала, каб яго змясцілі ў "адзіночку".

Глыбоцкая калонія лічыцца адным з самых суровых месцаў зняволення ў Беларусі. Не так даўно СМІ пісалі, што зэкі там ўскрылі вены з-за свавольства начальства. Бабруйская таксама не з'яўляецца ўзорна-паказальнай.

На здымку: Зміцер Дашкевіч на Кастрычніцкай плошчы падчас акцыі аппазіцыі "Сыходзь!" у лістападзе 2010 года.

палітыка, Родзіна-уродзіна, палітвязьні, асобы

Previous post Next post
Up