Алесь Бяляцкі

Aug 05, 2011 00:34

Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі пасля допыту ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю узяты пад варту. Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Таццяна Равяка, Бяляцкі затрыманы на трое сутак у якасці падазраванага па крымінальнай справе, заведзенай за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.

Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.



На фота: кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі. Фота зробленае ў 2007 годзе, калі стала вядома, што Бяляцкі патрапіў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру.

палітыка, палітвязьні, асобы

Previous post Next post
Up