Сёння была ў хаце ў Аляксандра Іосіфавіча
feduta , пілі шампанскае, елі торт. Выглядае бадзёра, хоць схуднеў на 15 кілаграмаў. Тое не дзіўна - 3,5 месяцы ў "амерыканцы", з іх 55 дзён у адзіночнай камеры.
Вам тут сп.Фядута нікога не нагадвае? :)
Самые цёплыя абдымкі дасталіся не прыгожым дамам, што ўварваліся з тортам у хату Фядутаў. А Андрэю Дзмітрыеву, які прывалок (увага, унізе здымка!) дзве неблагія бутэлькі :)
Жонка Марына пакуль раўніва ставіцца да тэлефанаванняў - не бачыла ж мужа 3,5 месяцы! "Будзе табе зараз падпіска аб нявыхадзе з хаты", - жартуе яна. Сямейная пара Фядутаў выглядала сёння так кранальна ў сваім замілаванні адзін адным, што навярнуліся слёзы на вочы - рэдка такое каханне сустрэнеш у нашыя дні.
"П'ем шампанскае з падзельнічкамі" :)
"Ты, ікорная апазіцыя!.." - дарэчы, Аляксандр Фядута напісаў у "амерыканцы" верш з такой назвай, а прысвяціў яго даўняму сябру кампаніі "Гавары праўду" Андрэю Дыньку (
ВІДЭА!)
Сярод іншага, пачула сёння ў чарговы раз (на гэты раз з першакрыніцы) расповяд пра тое, як уноч з 19-га на 20-е Дзіма П-ц напісаў у скайпе сп.Фядуце: "Ці былі вы на Плошчы? Не?" (варта зазначыць, што пасля збіцця Някляева АІФ разам з прэс-сакратаркай Някляева Рымашэўскай засталіся ў офісе, бо там знаходзілася куча журналістаў, якім трэба было даваць каментары з нагоды здарэння) "А я быў, - працягваў сароміць паліттэхнолага і пушкініста юнак з румянцам на шчаках. - І сястра мая была, і мама. Іх затрымалі, яны зараз на Акрэсціна. Вам не сорамна?".
Ці было пасля за свае словы сорамна Дзіме П - можаце спытаць у яго (я дык адказ ведаю). Але калі Дзіміну сям'ю напаткалі наступствы Плошчы, не было з ягонага боку ні акцыяў падтрымкі, ні кампаніяў салідарнасці. Затое было мора памыяў у інтэрнэце ў бок тых, хто апошні год працаваў не толькі ў інтэрнэце, і ў бок тых, хто трапіў за сваю палітычную дзейнасць за краты.
Ну да ладна, а то чарговае папярэджанне мне вынесуць - час пакажа, ху із ху (Для шаноўнага начальства - Дзіма П-ц - персанаж выдуманы, літаратурны. А блог - мой асабісты, таму маю права мудака назваць мудаком пісаць што хачу. А вынас чарговага папярэджання буду лічыць моббінгам).
Яшчэ здымкі
ТУТРэпартаж + здымкі чытаць
ТУТ