Ну прабачце мяне тыя, хто так ня любіць палітыку ў маім жж - сакавік традыцыйна гарачы на падзеі.
Сёння прайшлі ператрусы ў "Хартыі-97", на працоўным месцы намесніцы рэдактара "Народнай волі" Святланы Калінкінай, а таксама у кватэрах журналісткі Ірыны Халіп і яе мужа палітыка Андрэя Саннікава, рэдактаркі сайта "Хартыі-97" Наталлі Радзінай, журналісткі "Народнай волі" Марыны Коктыш.
Пазабіралі кампутары і носбіты інфармацыі. Больш інфы і здымкаў
ТУТ і
ТУТ.
А яшчэ нам падчас акцыі на Кастрычніцкай прэзентавалі чуда-прэс-афіцэраў. Абавязкова г
лядзець відэа!!