"А што за сьвята? Лукашэнка памёр?"

Oct 30, 2009 01:57

Вось дзеля такіх, здавалася б, шэраговых здымкаў, правяла больш за 3 гадзіны ў пастарунку. Зьбілі на маіх вачох калегу з Радыё Свабоды dranik80 , забралі маю апаратуру, дакуманты, нават шнуркі... Аднаму Богу ці начальніку Першамайскага РУУС вядома, чаму я-такі не паехала на Акрэсьціна разам з трыма затрыманымі за вывешваньне сьцягоў. АЛЕ: толькі дзякуючы таму, што зрэдку чытаю беларускае заканадаўства, удалося пазьбегнуць 1) асабістага дагляду, 2) дактыласкапіі, 3)пастаноўкі на відэаўлік.

1). Ідэя пра асабісты дагляд узьнікла пасьля таго, як высьветлілася, што ў фоціку няма флэшкі, і, адпаведна, немагчыма сьцерці здымкі. Я сказала, што вельмі спадзяюся, што панятыя жыночага полу для гэтага ёсьць (адзіная дама-міліцыянтка для асабістага агляду ў Першамайскім РУУС знайшлася). Панятых вылавілі на вуліцы - дзьвюх дзяўчатак. Я ім прачытала кароткую лекцыю пра тое, што закон іх не абавязвае да вычварэнства ў выглядзе назіраньня за маім голым целам. І пасьля нядоўгага перашэптваньня яны проста зьбеглі. Іншых не знайшлі - і ня дзіва, апоўначы па зав.Індустрыяльным нармальныя людзі ня ходязяць.

2). Дактыласкапія - мянты спрабуюць даводзіць, што маюць права адкатаць пальчыкі ўсіх затрыманых. Але ў законе (ён там на сьцяне вісіць) напісана, што толькі адміністратыўна затрыманым, хто падлягае арышту. У маім выпадку, гэтыя гніды пратакол не складалі (журналіст жа ціпа), але хацелі абшманаць, адкатаць і зафільмаваць. Ну я і кажу - складайце пратакол (хаця б па хуліганцы), тады і адкатаем. Пратакол скласьці пабаяліся.

3). Да відэа справа нават не дайшла - бо хапіла маіх аргумантаў па папярэднім пункце. Не знайшлі для мяне вытрымку з закона, дзе было б напісана, што я без складаньня пратаколу падлягаю працэдуры пастаноўкі на відэаўлік.

ЗДЫМКІ...



У "плюсе" - флэшка са здымкамі пры мне. Рэдактар прыехаў пад РУУС з паляндвіцай у якасьці маёй маральнай кампэнсацыі (а кампенсаваць было што - адзін пах мачы ў будынку РУУС варты асобнай паэмы, плюс лёгкае рукапрыкладцтва мянтоўскіх гнідаў і перспектыва агаліцца для пратаколу) і пасьля выдаў наступны шэдэўр ;)

Але самым яскравым уражаньнем была паніка мянтоў, якія прапусьцілі сотню бчб сьцягоў у цэнтры горада. Бачылі б вы, як яны бегалі ад слупа да слупа, падпрыгвалі... Як сказала barbanel , няведаньне тэрміну "кагнітыўны дыссананс" не вызваляе ад яго дэманстрацыі на твары...

прыгожая я, палітыка, пазытыў, начны горад, лутшые парні маей страны, Менск-Мінск, акцыі

Previous post Next post
Up