Звон шкла. Разбiты твар. Жыве! Тут шэрасць б’ецца За галантнае дабро, I хлопцы дужыя Без зла ў галаве, Паэта тварам у снег… Чаго ж? Таксама хлеб. Змяшалася i светлае, I цёмнае ў адно, Апошняй, нам гэтая Здавалася гадзiна, I дзеяслоў прагукаў: У-ха-дзi! Усё марна… Але моцна. Ды не адчуць тых слоў Нам розумам глухiм, Як не здабыць са шкла Жалезам праўды. [Падстыне шэры лёд,] Падстыне шэры лёд, Вось белым занясе, I золак зоймецца Над дахамi сiвымi. Прачнецца горад, А пройдзе час - народ, Разыйдзецца святло Паволi па краiне. Як быць таму павiнна, Заварушыцца жыццё, Была i будзе, Назаўжды, Адвек жыве, I цiха ведае: Пакуль што ёй - Так наканавана. Па аўтазаках скручаныя Стлеюць намаганнi, Кроў змытую нахабна Уцiснуць у краты. Гаротна, але без жалю На ранiшнюю Плошчу, Глядзiць самотна… Стомленая Белая.