Адкрыцьцё Выставы Салідарнасьці прайшло без перашкодаў ды сабрала шмат народу. З фатаграфіяй у мяне неяк ня вельмі заладзілася, але што маю, тым падзялюся. :)
Такі вось напамін пра Новы Год.
І пра тое, што было перад Новым Годам.
«Дошка салідарнасьці», на якой цягам месяцу людзі пакідалі словы падтрымкі для вязьняў.
Безьліч паштовак былі падпісаныя для адпраўкі ў турмы, але да адрасатаў, на жаль, патрапілі далёка ня ўсе. Зараз былыя арыштанты могуць прачытаць усе гэтыя віншаваньні й пажаданьні на выставе.
Інсталяцыя турэмнай камэры (стары корпус на Акрэсьціна) ў больш-менш натуральную велічыню. Зразумела, рэальная камэра цямнейшая й бруднейшая, але ва ўспамінах празь некалькі год недзе вось так яна й выглядае. :)
Вось гэта не муляж, а суровая рэчаіснасьць.
І посуд гэты, кажуць, таксама зь «мест не столь отдалённых».
«Маятник Фуко» -
той самы. Зараз гэтая кніжка мела ўжо другую «ходку ў зону» (а цяпер вось на выставе чаліцца :)).
Турэмная народная гульня
«Мандавошка». Фішкі можна рабіць з хлебнага мякішу ці таблетак вуглю. Фігурка дзеда, дарэчы, таксама зробленая з хлебу.
Гэтыя малюнкі, зробленыя ў жодзінскім СІЗА, ўжо
абышлі інтэрнэт.
Дзяўчыны на Скарыны-20 вялі перапіску між камэрамі.
А зрэдку нават і са зьнешнім сьветам. Нават не ўяўляю, колькі радасьці магла прынесьці ў камэру такая вось цыдулка.
Вось так на гэтым самым месцы пакаваліся перадачы.
Тыповая заява на перадачу.
А вось і сама перадача (жаночы варыянт). «Для дзяўчат - Маркіз дэ Сад» - у кожным жарце ёсьць доля жарту: часам прынесеных кніг не хапала, дык тады бывала і «Дар'я Данцоў для хлапцоў». :)
Бясконцыя сьпісы затрыманых-асуджаных-арыштаваных. Неяк вось так сваякі затрыманых і валанцёры шукалі-зьвяралі прозьвішчы ў сьпісах на турэмных брамах, а самі арыштанты па некалькі разоў перачытвалі сьпісы ў перададзенай «Нашай Ніве» (зразумела, ўсе тыя сьпісы былі няпоўныя нават у параўнаньні з тымі, што зараз тут вісяць).
Публіка зьбіраецца на імпрэзу.
Самы маленькі глядач. :)
Уладзімер Арлоў чытае
эсэ, якое за 20 год, нажаль, не згубіла актуальнасьці.
khadanovich паказвае гасьцям камэру й перадачы.
adelka ўзгадвае нядаўнія падзеі.
Выступаюць былыя вязьні. Казалі й пра цяжкасьці жыцьця за кратамі, але больш усё-ж такі пра салідарнасьць і сяброўства між вязьнямі ды пра тое, як дапамагалі перадачы з волі. Як сказаў нехта зь вядоўцаў, «аказваецца, гэта было нават рамантычна». :))
Сярод гледачоў валанцёры,…
былыя вязьні,…
ды нават кандыдаты ў прэзідэнты.
Глеб Лабадзенка чытае вершы Някляева й Барадуліна (пазьней ён таксама ўключыў запісы іх галасоў). Вось толькі зараз я адкрыў для сябе Някляева-паэта: ці то раней нейкія «ня тыя» вершы трапляліся, ці яго абавязкова трэба слухаць, а не чытаць.
Хадановіч аглядае залю.
Хадановіч чытае.
Хадановіч сьпявае.
Апошнім нумарам - Лявон Вольскі.
Яшчэ шмат фота зьявіліся ў розных незалежных СМІ (праўда, ў некаторых зь іх таксама можна даведацца пра «выступ былой вязьніцы» (якая зараз, напэўна, стала дзіцячым садком) ды пра тое, што Умбэрта Эка напісаў новую кнігу «Рэцыдывісты» :)))).
http://generation.by/doc14-472.htmlhttp://www.svaboda.org/content/article/2281472.htmlhttp://nn.by/?c=ar&i=49217http://euroradio.fm/by/1465/reports/60270/http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=33850&sn_cat=39http://labadzenka.by/?p=12172#respondІ яшчэ там
manivid з фоцікам бегаў, напэўна, лепшыя здымкі ў яго будуць. :)
Выстава будзе працаваць да канца студзеня, камэру ў наступную суботу разьбяруць.