Tora-tora-torauma

Jan 13, 2011 22:41

Выпісалі, называецца, дзяўчыну са шпіталю. «Бытавая траўма», угу. Пэўна, сама выпадкова пабілася цягам некалькіх хвілін аб звычайную пабытовую дубіну.

Вось каму трэба (як мінімум) забараняць па эўропах езьдзіць - вось гэтым клятым гіпакратам, якія замоўчвалі зьвесткі пра пацярпелых, аддавалі людзей з траўмамі ў суды й турмы, а зараз пішуць ілжывыя заключэньні.

выбары-10

Previous post Next post
Up