Апошнім часам (ледзь не зь вясны) з прычыны ня надта добрага канэкту ды ўласнай прыроднай ляноты вельмі рэдка заходжу на беларускія музычныя сайты. Учора вырашыў скампэнсаваць гэта, купіўшы
складанку «Тузіну гітоў». Мдзя... «Прэм'ер-тузін» - гэта проста тоўсты собаль нейкі. :\
1. «Жыцьцё» "Дзюбеляў", «Турысты» "Крамбамбулі", «Людзі» "Indiga" - гэта сапраўды выдатныя рэчы, але ж яны й так ужо раскручаныя, без усялякіх складанак...
2. Апроч гэтага лягічна было б пачуць хоць колькі-небудзь новай беларускай музыкі. Увага, пытаньне: ДЗЕ? Падчас праслухоўваньня заўважана: Акваріум (ці БГ-бэнд?) - паўтары штукі, БІ-2 - адна штука, Вісокосный год - паўштукі, N.R.M. - паўштукі, In Extremo - паўштукі, Metallica ды Nirvana - куча дробных шматкоў... Нешта самастойнае зрабілі толькі Айша ды UltraВожык, ды й тое строга ў межах традыцыйных стыляў.
3. Тэксты - пайсьці й павесіца. :( Ізноў жа толькі UltraВожык сьпявае нешта канструктыўнае, а ўсё астатняе - суцэльны тост «за потерянный солнцем рай»...
Карацей, калі гэта ўсё сапраўды падабрана па выніках галасаваньня, дык складаецца ўражаньне, што нейкі дэпрэсіўны маньяк без музычнага густу ад пачатку году штодзень накручвае галасавалку. :\ Добра хоць, што на дыску ў якасьці бонуса дапісаныя яшчэ 30 мп3: куча добрага фольку ў разнастайных аранжыроўках ды неблагога блюзу, Ulis, Postscriptum, «ляпісы», дзюбельская «Скрыпка дрыгвы», «Калі ідуць на абардаж» Вольскага... Добры сюрпрыз - «Гарызонты» ад нейкага IceCreamOff... Так хоць нейкая карысьць ад кружэлкі ёсьць - а інакш зь яе зьместу можна было б зрабіць выснову, што Беларусь ужо зусім ніколечкі не жыве і ў пэрспэктыве не зьбіраецца. :\