АПОШНІ БЕЛАРУС?

Mar 10, 2009 12:40




Адзін з былых супрацоўнікаў амбасады Францыі ў РБ выдаў кнігу   "Le crépuscule de Yakoub". Раман, як паведамляе аўтар у лісьце-рассылцы, "наўпрост зьвязаны зь Беларусіяй" (аўтар ужывае састарэлую назву la Biélorussie замест Belаrus ). У вельмі цьмяным апісаньні на сайце выдаўца кідаецца ў вочы, што галоўнага героя клічуць Якуб Конан (наколькі я памятаю, адзін з герояў Монтэ Касіна) і што ён, Якуб,  аказваецца, "le dernier Biélorusse" ("апошні беларус"). Як гэта разумець, пакуль няясна.

Дарэчы, аўтар падпісаў кнігу псэўданімам Edgar HATZFELD, але рассылку зрабіў ад сапраўднага імя). А назву раману  можна перакласьці як "Прыцемкі Якуба". 
Previous post Next post
Up