Ааааааа! Як жа складана любіць людзей, калі жывеш у Серабранцы!

Dec 09, 2010 15:03

Мы часова (ага апошнія амаль 5 год гэтым сябе суцяшаю) жывем у Серабранцы. Район быццам і не благі, шмат хто кажа, вам пашчасціла, там такое паветра і побач вялікі парк. Скажу больш, мы жывем у доме "высокой культуры быта", у нас чыстыя ліфты, пад'езды і цудоўная дзіцячая пляцоўка. Што ж табе яшчэ, дура, трэба - спытаеце вы. А я адкажу. Ёсць ва ўсім гэтым два вялікія мінусы: першы гэта жахлівы транспарт на якім практычна нікуды не магчыма даехаць без перасадак, адсутнасць выезду на кальцавую (трэба ехаць праз Чыжоўку), а другая!!! увага!!! гэта кантынгент які там жыве. Я вось не ведаю, што можа так уплываць на гэты няшчасны район, але такое адчуванне, што тут абсалютная норма, што з невялікай перыядычнасццю некага забіраюць альбо ў турму, альбо ў дурку. За час майго пражывання на нас (на машыну з намі) 2 разы кідаліся арэсіўныя вар'яты, перад нашым носам з нашага ж пад'езда некалькі разоў выводзілі скручаных у кайданкі людзей, бачыла як лятаюць зэдлікі праз шкло дзесятага паверха, і сапраўдную аперацыю па затрымцы наркатаргоўца. А, ну і вядома, як пасля патлумачылі мне людзі з угалоўнага вышуку, мы гады два жылі праз сценку з мясцовым прытонам %)
Дык вось, я думала што ўжо добра падрыхтаваная і ведаю чаго чакаць ад суседзяў, але ж не, дарэжнькія мае суседзі, як высветлілася, ўвесь гэты час рыхтавалі мне вялікі сюрпрыз :). Але па парадку . Апошнія некалькі начэй мне падавалася, што нехта стучыць у сцяну. Ну, можа, дзеці так бацькоў з іншага пакою клічаць. ці што яшчэ. Гэты стук мяне не напружваў, бо звычайна ён сціхаў праз некалькі секунд. І вось сёння прачынаюся у 6 раніцы з-за таго, што нехта б'е па батарэях глуха і манатонна. Я пачакала што зараз гэта скончыцца, але пачалі біць толькі мацней. Спачатку я спалохалася што можа суседке знізу (там жыве самотная бабулька) стала дрэнна, але праз тры хвіліны несупыняючагася біцця, я спакоўна ўздыхнула, бо калі гэта і б'е бабулька, то ёй не проста "не дрэнна", яе фізычнаму стану можна толькі пазайздросціць. І так, прайшло пяць хвілін, біццё сціхла, але пачаўся проста жудасны грукат, быццам аб сцяну б'юць цяжкім і вялікім прадметам, альбо проста нехта разбягаецца і б'ецца аб сцены. Самае дзіўнае, што акрамя гэтых гукаў не было чутна ані якіх крыкаў, ніякіх размоваў. Быццам усё так як павінна быць. Нікога з суседзяў, бачна, гэта не напружвала, бо я не чула больш ніякіх шорахаў не ад суседзяў зверху, ні збоку (а чутнасць у нас 100%). Далбілі яны так далбілі...прачнулася Данка, спалоханая, бо ні яна ні я не разумелі ў чым справа. Мая логіка падказвала мне, што так сябе можа паводзіць толькі чалавек у стане істэрыі, калі ён, альбо сапраўды знаходзіцца ў стане высокай небяспекі і такім чынам хоча прыцягнуць увагу навакольных, альбо калі чалавек гэтую небяспеку сам сабе прымроіў (глюкі). Думка аб наяўнасці любога з гэтых двух выпадкаў праз сцяну ад мяне, не выклікала ў мяне задавалення. Нарэшце я супакоіла Данусю і мы заснулі, але не на доўга. Праз літаральна поўгадзіны прачнуліся суседзі зверху і пачалі вапіць адзін на аднаго і на дзяцей мацюкамі (гэта, між іншым, для іх норма, але сёння неяк яны былі вельмі не ў тэму). Мы зноў прачнуліся, прачнуўся і той хто біў па батарэях, і яны зладзілі дуэт: адні крычалі, другія акампанавалі на батарэях. Цуоўна, цудоўна, але я не велякі прыхільнік такіх радыкальных перфомансаў. Сціхла ўсё, на гадзінніку 10 гадзін раніцы. Мы з Данусяй нарэшце прыснулі і тэефануе бабуля (дзякуй Богу, ў яе усё добра, яна проста засумавала). Заснулі. Палова адзінаццатай. ...ПЕРФАРАТАР!!!!!!!!С**І. Яны памірыліся і мужык пайшоў бамбіць сцены перфаратарам (нашыя сцены нічым іншым не возьмеш). ААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААА!!!!!
Хачу хучэй у сваю Ратамку, дзе няма блізкіх суседзяў і кожны хто прыйдзе да мяне ўначы з перфараратарам ад яго ж і загіне!
Previous post Next post
Up